Вайна55

Зяленскі: Пуцін фактычна рыхтуе адмову ад перамір'я, прапанаванага ЗША і Украінай

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у сваім традыцыйным вячэрнім звароце пракаментаваў выступ Уладзіміра Пуціна на прэс-канферэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images 

«Мы ўсе пачулі з Расіі вельмі прадказальныя, вельмі маніпулятыўныя словы [Уладзіміра] Пуціна ў адказ на ідэю цішыні на фронце — на гэты момант ён фактычна рыхтуе адмову.

Пуцін, вядома, баіцца сказаць адкрыта прэзідэнту Трампу, што хоча працягваць гэтую вайну, хоча забіваць украінцаў. Таму яны там, у Маскве, абстаўляюць ідэю цішыні такімі перадумовамі, каб наогул нічога не атрымалася ці каб не атрымлівалася як мага даўжэй», — сцвярджае ўкраінскі прэзідэнт.

Са слоў Уладзіміра Зяленскага, Украіна «гатовая працаваць максімальна хутка, максімальна канструктыўна».

«Мы не ставім умоў, якія нешта ўскладняюць. Гэта Расія робіць. Як мы заўсёды і казалі, адзіны, хто будзе ўсё зацягваць, адзіны, хто будзе неканструктыўны, — гэта Расія. Ім трэба вайна.

Пуцін скраў гады міру і працягвае гэтую вайну — дзень за днём. Цяпер трэба на яго ціснуць. Трэба ўводзіць санкцыі, якія дапамогуць. Будзем працаваць і далей з нашымі амерыканскімі партнёрамі, з еўрапейскімі партнёрамі, з усімі ў свеце, хто хоча міру, каб прымусіць Расію да завяршэння вайны», — заявіў Зяленскі.

Каментары5

  • Filipp
    14.03.2025
    Імперская пыха, Відаць вы забыліся пра то, ЯКІЯ патрабаванні ставіліся перад Украінай перад нападам 22 года.
  • Проста жыхар
    14.03.2025
    Імперская пыха, Трамп вырашыў праз сваю лапідарнасць, відавочна ж. Цікава, ці навучыць яго чаму-небудзь жыццё, або ён нягледзячы ні на што будзе працягваць безвыніковую палітыку замірэння путлера.
  • Колхозный чайник
    14.03.2025
    Імперская пыха, У них хоть что-то кипит, а у вас - ветер 3-й год гуляет.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака12

У Салігорску наркакур’еру стралялі па нагах

У Белым доме могуць замяніць Уіткафа і Кушнера на дырэктара ЦРУ 6

У Белаазёрску каля дзіцячага сада затрымалі мужчыну з вінтоўкай1

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, патрэбная дапамога14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць