ChatGPT адкрыў функцыю Deep Research для карыстальнікаў з самай таннай падпіскай. Вось як яна працуе і што можа
OpenAI анансавала, што функцыя Deep Research будзе даступнай для ўсіх, хто мае падпіску. Новы рэжым значна лепш аналізуе даныя, чым папярэднія функцыі — распавядаем.

Функцыя створаная для таго, каб вырашаць за вас задачы, у тым ліку побытавыя. Напрыклад, ён можа дапамагчы выбраць кававарку або пыласос, прааналізаваць сайт канкурэнта ці знайсці найлепшы варыянт для адпачынку. Але не ўсё так бязвоблачна.
Па-першае, яна працуе толькі на платных версіях ChatGPT, якія з Беларусі купіць праблематычна. Але гэта толькі палова бяды.
Па-другое, мадэль часта галюцыніруе. І гэта паказалі нашы тэсты.
У першым з запытаў мы папрасілі ChatGPT уявіць, што мы ладзім бізнэс-мерапрыемства. Мы ўказалі колькасць прадуктаў для фуршэту і папрасілі мадэль знайсці іх па самых танных цэнах на сайце «Едастаўка». ChatGPT задаў некалькі ўдакладняльных пытанняў і пачаў рэсёрч.

Варта зазначыць, што гэта быў удалы кейс. Ён грунтоўна прааналізаваў сайт «Едастаўкі» і нават сам абыходзіў капчу. У выніку ChatGPT высветліў, што танней купляць на сайце для бізнэсу і оптам.
Прыкладна праз гадзіну ён выдаў вынік і нават склаў табліцу з усімі пазіцыямі. Мы праверылі — цэны супадалі, разлік быў карэктны.

Пасля гэтага мы вырашылі праверыць, як ён справіцца з каталогам Анлайнера. І тут пачаліся праблемы.
Запыт быў такі — абяры мне ноўтбук па параметрах з зададзенымі характарыстыкамі. Характарыстыкі мы ўказалі даволі строга і ён сапраўды адшукаў патрэбныя мадэлі. Магчыма, гэта наша хіба, бо мы не ўказалі фактар наяўнасці як вырашальны. ChatGPT сам заўважыў, што адзін з ноўтбукаў «цяжка дастаць», таму параіў яшчэ два, якіх таксама не было ў наяўнасці.

Таксама мы заўважылі, што ён не адрознівае прапановы новых ноўтбукаў і бэушных, якія прадаюцца па аб'явах.

Таму мы стварылі новы запыт — павялічылі суму, указалі фактар наяўнасці і папрасілі абраць аптымальны варыянт. Гэтым разам ён даў рады лепш і абраў рэалістычны варыянт.

Наш вывад такі: функцыя можа быць карыснай, але слепа давяраць ёй не варта.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Карыстуйцесь пакуль сваім розумом, калі ён у вас ёсць.