Свет

Пасля ўвядзення новых санкцый ЗША пастаўкі расійскай нафты ў Турцыю абваліліся ў 4 разы

Турцыя амаль у 4 разы скараціла імпарт нафты з Расіі пасля ўзмацнення строгасці амерыканскіх санкцый, пад якія трапілі «Газпрам нафта», «Сургутнафтагаз» і больш за 180 танкераў «ценявога флоту», піша The Moscow News.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

У лютым адгрузкі нафты расійскай маркі Urals з балтыйскіх партоў Прыморска і Усць-Лугі і чарнаморскага Наварасійска ў кірунку Турцыі абваліліся да 0,42 млн тон з 1,56 млн тон месяцам раней, паведамляе Reuters са спасылкай на статыстыку танкерных перавозак і знаёмыя з сітуацыяй крыніцы.

Выніковыя аб'ёмы экспарту ўпалі да самага нізкага ўзроўню са снежня 2022 года пасля таго, як ад расійскай нафты адмовіўся найбуйнейшы турэцкі нафтаперапрацоўшчык — стамбульская Turkiye Petrol Rafinerileri (Tupras). Кампанія перастала прымаць грузы Urals, патрабуючы, каб яны адпавядалі санкцыйным абмежаванням — у прыватнасці, цэнавай столі, якая вызначаная на ўзроўні $60 за барэль.

Замену расійскай нафты турэцкія НПЗ шукаюць у Афрыцы, нарошчваючы закупкі з рэгіёну да 5-гадовых максімумаў. Так, паводле даных Reuters, у лютым у парты Турцыі прыбыло 0,36 мільёнаў тон лівійскіх марак Es Sider і Amna — у чатыры разы больш, чым у студзені (80 тысяч тон). А імпарт нігерыйскай нафты Forcados Blend дасягнуў 0,26 млн тон і стаў самым высокім з 2020 года.

Паводле ацэнак Альфа-банка, праз новыя санкцыі Расія можа страціць да 800 тысяч барэляў штодзённага нафтавага экспарту, або прыкладна траціну ўсіх аб'ёмаў, што вывозяцца танкерамі з марскіх партоў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага6

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць