Грамадства22

За студзень па палітычных крыміналках асудзілі мінімум 89 чалавек. Але гэта найменшы вынік за апошні час

Для параўнання, у снежні 2024 года рэпрэсавалі ўдвая больш беларусаў.

У студзені 2025 года лукашэнкаўская судовая сістэма рэпрэсавала па палітычных матывах як мінімум 89 беларусаў. Такія даныя паведамляе «Вясна», якая вядзе маніторынг судовых працэсаў. У гэты лік не уваходзяць завочныя вытворчасці (у студзені яна была адна) — ні ў мінулым месяцы, ні ў папярэдніх.

Вынік студзеня — жахлівы, але ён найніжэйшы за апошні час.

Колькі чалавек было асуджана па крымінальных артыкулах у папярэднія месяцы?

  • студзень 2025 года — 89 чалавек
  • снежань 2024 года — 188 чалавек
  • лістапад 2024 года — 144 чалавек
  • кастрычнік 2024 года — 172 чалавекі
  • верасень 2024 года — 170 чалавек
  • жнівень 2024 года — 127 чалавек
  • ліпень 2024 года — 170 чалавек
  • чэрвень 2024 года — 146 чалавек
  • май 2024 года — 145 чалавек
  • красавік 2024 года — 161 чалавек
  • сакавік 2024 года — 165 чалавек
  • люты 2024 — 129 чалавек
  • студзень 2024 года — 120 чалавек
  • снежань 2023 года — 161 чалавек
  • лістапад 2023 года — 101 чалавек.

Паўсюль указваюцца вынікі, сабраныя праваабаронцамі. У кожным з месяцаў могуць быць палітвязні, якія прайшлі міма ўліку. Аднак сістэма маніторынгу застаецца ранейшай, таму доля няўлічаных палітвязняў будзе падобнай у кожны з месяцаў.

Па стане на 25 лютага 2025 года ў Беларусі налічваецца 1209 палітвязняў. Апошні раз на такім узроўні лік трымаўся ў маі 2022 года. На піку колькасць палітвязняў перавышала 1500 чалавек.

Каментары2

  • Жора
    25.02.2025
    У студзені рэжыму не да таго было з "выбарамі".
  • Петя"айти хищник" Капусцин
    25.02.2025
    машына пераваспитання працуе

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

Полацкае прадпрыемства выпускае «правераныя ў баявых умовах» бронекамізэлькі ZoV4

Стала вядома, якія маркі машын беларусы найбольш завозяць з-за мяжы2

Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі37

Беларусы змогуць атрымліваць паведамленні пра штрафы праз мабільныя праграмы банкаў2

Экскурсаводаў абавязалі ведаць дзяржаўную ідэалогію і садзейнічаць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі10

У Беларусі распрацоўваюць сэрвіс для заключэння дамоў анлайн2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць