Грамадства1212

У грамадскім транспарце Мінска загучала больш рускай мовы

Мінчане заўважылі, што на маршрутах грамадскага транспарту стала больш гучаць рускай мовы.

Выява: Фота: rtsiadziba / Х

У прыватнасці, аб’явы на рускай мове цяпер з’явіліся на маршрутах: №143 аўтобуса і №31 тралейбуса. Назіраннямі беларусы падзяліліся ў сацсетках, заўважыў Reform.news.

«Уважаемые пассажиры… На вашых маршрутах таксама загучала руская мова?» — занепакоіліся ўважлівыя мінчукі. 

«У 143 аўтобусе так, учора загучала. Крыху непрывычна, скажу я вам». 

«Тралейбус #31, сёння, па-руску». 

«Жах, цяпер увесь транспарт па-расейску будзе?» — засталіся неабыякавымі да моўнай «рэформы» ў транспарце людзі. 

На пэўных маршрутах па-руску гучыць толькі дадатковая інфармацыя, аб’явы прыпынкаў засталіся па-беларуску. 

На іншых — знаёмы ўсім зварот «Паважаныя пасажыры» ўжо загучаў на рускай мове. 

Беларускамоўныя паведамленні пакуль засталіся ў трамваях. 

На сайце «Мінсктранса» аб’яў пра моўныя новаўвядзенні няма. 

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года вядомая прарасійская даносчыца Вольга Бондарава патрабавала ад дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», каб прыпынкі ў грамадскім транспарце аб’яўлялі не толькі на беларускай, але і на рускай мовах. 

Тады праўладная блогерка атрымала адказ за подпісам кіраўніка арганізацыі, што аб’явы на дзвюх мовах немагчымыя. Транспарт на прыпынках стаіць не больш за хвіліну — умясціць у гэты адрэзак паведамленні на рускай і беларускай складана. Акрамя таго, «Мінсктранс» узгадаў і інфармацыю на рускай мове, якая гучыць на маршрутах. 

Сыходзячы з новых звестак, магчыма, «Мінсктранс» пайшоў-такі па ўступкі Бондаравай. 

Каментары12

  • Т
    19.02.2025
    Акупанты працягваюць сваю ганебную справу па вынішчэнню беларускай мовы ў Беларусі.
  • %
    19.02.2025
    Галоўнае пытаньне - МОВА. Увесь час супраць яе ідзе вайна. Мова гэта народ, нацыя і падмурак існаваньня. Няма мовы - няма нацыі. Проста такі да дзірак зашмальцаваная ісьціна. Але так і не зразумелая на Беларусі. Ніколі б тут не было гэтай сучкі Бондаравай каб нацыя жадала размаўляць на сваей мове, ніколі б не здолелі нешта там адмяніць і забараніць каб нацыя жыла на сваей мове. Але нацыя той мовы не жадае, для яе гэта музэйны экспанат.
  • Алек. Ру
    19.02.2025
    Уся дзяржава слухае й пагаджаецца з бздуровымі прапановамі перастарка- студэнткі белфака, якая супраць мовы змагаецца.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць