Здарэнні

73-гадовы мінчук перадаў аферыстам 110 тысяч даляраў, іх затрымалі

Мужчына зняў грошы не толькі са свайго рахунку, але і з рахункаў сыноў.

У міліцыю звярнуўся 73-гадовы мужчына, які стаў ахвярай тэлефонных махляроў. На працягу 10 дзён ён заставаўся на сувязі са зламыснікамі і ўвесь гэты час апусташаў сямейныя рахункі, паведамляе прэс-служба МУС

Мужчыну ў месенджар прыйшло паведамленне нібыта ад начальніка, што хутка з ім звяжуцца міліцыянты. Мінчука пераканалі, што злачынцы выкарыстоўваюць яго рахунак для «адмывання» грошай. Каб уратаваць зберажэнні, трэба іх абнаявіць і перадаць у Нацыянальны банк. Прыбыўшы кур'ер забраў у ахвяры $60 тыс.

Пасля мінчук сабраў астатнія зберажэнні і зняў з рахункаў сыноў і жонкі больш за 20 тыс. еўра і $30 тыс. Гэтыя грошы ён таксама пад рознымі падставамі перадаў кур'еру. Супрацоўнікі банка перасцерагалі кліента, што яго могуць ашукоўваць махляры, але той ім не паверыў.

Следчыя затрымалі кур'ераў ва ўзросце 32 і 42 гадоў. У аднаго з іх было канфіскавана каля $35 тыс., якія вернуць уладальніку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака8

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака8

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць