Грамадства99

Пяць беларускіх бізнэсаў атрымалі ад асацыяцыі ABBA па 5 тысяч еўра. Вось каму дасталіся грошы

8 лютага Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой ABBA назвала лаўрэатаў IV прэміі «Бізнес вольнай Беларусі». Пераможцы ў пяці намінацыях Free Belarus Business Awards атрымалі па 5 тысяч еўра. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Варшаве, піша «Белсат».

Цырымонія ўзнагароджання прэміяй IV Free Belarus Business Award, Варшава, 9 лютага 2025 года. Фота: «Белсат»

Віцэ-прэзідэнтка ABBA Марына Гірын назвала пераможцаў чацвёртага конкурсу Free Belarus Business Awards у пяці намінацыях. Кожны з лаўрэатаў атрымаў у якасці прызу 5 тысяч еўра.

  • Некамерцыйная арганізацыя года — Беларускі моладзевы хаб (Варшава).
  • Сацыяльнае прадпрыемства года — Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі (EIMP) у Вільні.
  • Інавацыйны бізнес года — фірма «Althouse» з Варшавы (вытворчасць будаўнічых матэрыялаў).
  • Брэнд года — кавярня «Кава і людзі» («Kawa i Ludzie») ў Сопаце.
  • Найлепшы бізнес года — праект беларускага адзення «Жнівень» («Znivien»).

Па словах арганізатараў, у чацвёртым конкурсе «Free Belarus Business Awards» бралі ўдзел 50 беларускіх бізнесаў у выгнанні.

Пераможцаў выбірала міжнароднае журы, паведамляюць арганізатары.

Каментары9

  • міжнароднае журы, паведамляюць арганізатары
    10.02.2025
    Зара Акабчык Маленькі патлумачыць, хто такія зжуры з арганізатарамі, бо камуняне бачаць ў іх чараўнікоў-гудвінаў, дабрадзеяў
    Так вось, гэта людзі якія прымусова адабралі даброты ў трэціх асобаў і аддалі пестунам-ўлюблёнцам
    Савецкі конкурс на лепшага прадпрымальніка з прадпрымальніцтвам, дзе шукаецца як дагадзіць пакупніку (спажыўцу) ня тое, што нічога агульнага ня мае, ён антаганістычны, бо канкурсанты шукаюць, як дагадзіць прымусоваму пераразьмеркавальніку, цэнтраплянавіку, чыноўніку
  • Не - мане
    10.02.2025
    Навошта вы хлусіце? Яны атрымалі гэтыя грошы ад Еўразвязу, а не ад нейкай АББЫ.
  • Бягуха Крысьціна
    10.02.2025
    Я проста хачу справядлівасьці, дайце мне прэмію таксама

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння12

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Усе навіны →
Усе навіны

У элітным квартале ў цэнтры Мінска прапанавалі яшчэ партыю кватэр. Цана квадрата ўражвае5

Паспяховы шэф-кухар з Індыі адкрыў рэстаран на Камароўцы1

Мінабароны прызнала падзенне беспілотніка на Мінск9

Мінская дызайнерка: Размаўляць па-беларуску, не спытаўшы суразмоўцу, ці зручна яму, — свінства88

У Амурскай вобласці Расіі дзяўчына выпадкова выкінула $75 тысяч. Увішныя суседзі знайшлі на сметніку: частку прапілі, на рэшту купілі дом1

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік38

Камандарм Літвы: Можа быць і так, што ніякі аб'ект у Літву з Беларусі і не залятаў4

У ахоўніка Пуціна заўважылі ў руках невядомую прыладу. Эксперты вызначылі яго як дрон-перахопнік4

Расія ўдарыла па калоніі ў Запарожскай вобласці. Загінулі 16 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння12

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць