Свет55

11‑гадовы хлопчык загінуў падчас спуску з Эльбруса

Папярэдне, у іх з бацькам абарваўся страховачны трос.

Паводле даных Mash, 40‑гадовы Раман з 11‑гадовым сынам Платонам — з Данецка, але апошнія гады жылі ў пасёлку Стаўрапольскага краю.

У мінулым годзе яны ўжо паднімаліся на Эльбрус на заходнюю вяршыню. Не дайшлі 300 метраў, бо дзіцяці стала дрэнна. Тым не менш на станцыі Гарабашы яны паднялі сцяг школы, дзе вучыўся хлопчык. Пасля чаго атрымалі падзяку ад кіраўніцтва адукацыйнай установы.

Гэтым разам яны таксама ішлі некалькі дзён. Дабраліся да цэлі і пачалі спускацца — у гэты момант, па папярэдніх даных, у іх абарваўся страховачны трос.

Хлопчык памёр ад атрыманых траўмаў, а мужчына паламаў рэбры і калені, але змог выклікаць дапамогу.

Паводле «Базы», няшчасны выпадак адбыўся на ўсходнім схіле гары. Пасля зрыву бацька і сын знаходзяцца на вышыні каля 4 200 метраў.

На месца ўжо адправіліся ратавальнікі — пацярпеламу патрабуецца тэрміновая эвакуацыя і шпіталізацыя.

Каментары5

  • Жора
    19.07.2026
    Гэта ў якой краіне ўсё адбывалася? Ці я абавязаны быць расейцам і ведаць пра "Стаўрапальскі край"? А - адсутнасць рэпрэзентацыі.
  • Skarbnik
    19.07.2026
    Але ж гэта найвышэйшая вяршыня РФ – 5642 нУМ. Вячысты снег, дыхаць можна толькі з кіслародным балонам. У такіх гарах дужыя барадатыя мужчыны гінуць штогод плоймамі. А хто мог пусціць туды дзіцё?
  • Xm
    20.07.2026
    Skarbnik, 40‑гадовы Раман з 11‑гадовым сынам Платонам — з Данецка

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць