Свет

Асноўная версія катастрофы самалёта DHL у Вільні — памылка пілота

Эксперты, якія расследуюць прычыны катастрофы самалёта DHL у Вільні ў лістападзе 2024 года, мяркуюць, што да яе магла прывесці памылка пілота, паведамляе літоўскі партал 15min.lt са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Адразу пасля аварыі самалёта разглядаліся некалькі версіяў: тэхнічная няспраўнасць, знешняе ўздзеянне і чалавечы фактар. Цяпер эксперты найбольшў схільныя лічыць, што самалёт мог упасці праз памылку пілота, хоць канчатковых высноў пакуль не зроблена.

Версія тэракту, якая сур'ёзна разглядалася спачатку, пацвярджэнняў не знайшла.

Грузавы самалёт Boeing 737-400 авіякампаніі Swift Air, які ляцеў з нямецкага Лейпцыга з рэйсам для кампаніі DHL, упаў 25 лістапада каля 05:31 у Вільні каля жылога дому на вуліцы Гарохавай (Žirnių), за некалькі кіламетраў ад віленскага аэрапорта.

Пасля ўдару аб зямлю самалёт сутыкнуўся з домам, у якім жылі 12 чалавек. Ніхто з іх не пацярпеў, але частка сценаў дому абрынулася ад удару самалётных абломкаў, згарэлі ўнутраныя памяшканні, частка даху, тры легкавыя аўтамабілі.

48-гадовы пілот з Іспаніі ў катастрофе загінуў, яшчэ адзін 34-гадовы іспанец атрымаў раненні. Пацярпелі і 55-гадовы грамадзянін Германіі і 34-гадовы Літвы, якія таксама былі ў складзе экіпажу.

DHL

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць