У Крамлі адмовіліся каментаваць прычыны крушэння самалёта ў Казахстане
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не стане рабіць гіпотэзы прычын авіякатастрофы самалёта Azerbaijan Arilines у Казахстане да заканчэння следства.

«Да высноў следства выбудоўваць якія-небудзь гіпотэзы было б няслушна. Мы, канешне ж, гэтага рабіць не будзем, і ніхто не павінен гэтага рабіць. Трэба дачакацца заканчэння следства», — сказаў Пяскоў.
Пасля крушэння самалёта Azerbaijan Arilines у Казахстане на абломках лайнера заўважылі сляды, падобныя на пашкоджанні ад элементаў зенітнай ракеты. Такім чынам з'явілася версія, што самалёт маглі атакаваць расійская СПА, якія 25 снежня адбівалі атаку ўкраінскіх беспілотнікаў.
У Казахстане назвалі такія здагадкі «спекуляцыямі».
У той жа час тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ заявіў, што яму ўдалося азнаёміцца з поўнай расшыфроўкай перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам у Грозным. З яе вынікае, што самалёт падбілі зенітнай ракетай.
25 снежня пасажырскі самалёт Embraer 190 авіякампаніі AZAL, які выконваў рэйс па маршруце Баку — Грозны, разбіўся за тры кіламетры ад аэрапорта Актау.
На борце паветранага судна знаходзіліся 67 чалавек, у тым ліку 62 пасажыры і 5 членаў экіпажа. Паводле абноўленых даных, сярод пасажыраў былі:
- 37 грамадзян Азербайджана, з іх 23 чалавекі загінулі, 14 выжылі;
- 3 грамадзян Кыргызстана, усе выжылі;
- 16 грамадзян Расіі, з якіх 7 загінулі, 9 выжылі;
- 6 грамадзян Казахстана, усе яны загінулі.
Абодва пілоты самалёта загінулі. З пяці членаў экіпажа трое засталіся жывымі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары