Грамадства66

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак

Венчурны інвестар Ігар Маханёк у новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» даў ацэнку беларускаму IT і патлумачыў, хто дасягае поспеху.

Мікіта Мікада і Юрый Мельнічак. Фота: кадр з відэазвароту Мікада, devby.io

Чаму ў Польшчы няма Flo і EPAM

Ігар Маханёк раней выказваў меркаванне аб тым, што Беларусь можа стаць падобнай да Швейцарыі, калі знойдзе сваю спецыялізацыю.

Ён тлумачыць, што Швейцарыя стала вядома свету сваёй спецыялізацыяй на фінансах. У Беларусі гэта магла стаць ІТ-сфера.

«Беларускі тэк (tech — так у англамоўным свеце называюць ІТ-сферу. — НН) быў значна большы, чым любы ў суседніх краінах. Польшча большая за Беларусь, а тэк з Польшчы быў значна меншы».

Ігар Маханёк. Скрын відэа: malina_by / YouTube

На погляд мужчыны, гэта тлумачыцца тым, што ў іншых краінах больш камфортныя ўмовы, якія дазваляюць развівацца ў розных сферах. І людзі могуць зарабляць грошы ў той галіне, якая падабаецца.

«У Польшчы ў 90-х эканоміка падымалася ўся разам, па розных сектарах. І Еўрасаюз дапамагаў. (…) У іх разумныя людзі маглі знайсці сабе працу за грошы. (…) А ў Беларусі альбо ты бедны зусім, у цябе няма нічога, альбо ты ў тэк. (…)

Усе мае знаёмыя, майго ўзросту, якія былі разумныя, яны ўсе пайшлі ў тэк. Нават тыя, хто хацеў быць хімікам, фізікам, географам, гісторыкам, філолагам. Усе пайшлі ў тэк».

Як зберагчы беларускае айці

У цяперашніх умовах, на погляд Маханька, «трэба зрабіць усё, каб вытрымаць».

«Я зараз разумею, што адзіны спосаб — гэта людзям, якім гэта цікава, якім гэта важна, будаваць беларускае кам'юніці тэк і ІТ за межамі Беларусі. Гуртаваць усіх беларусаў, каб людзі маглі і казалі, што яны беларусы ў тэк. І пры гэтым дзяліцца нейкай экспертызай, будаваць нейкія інстытуты, у сэнсе кам'юніці, месцы, куды можна патрапіць, нейкія канферэнцыі. І потым на базе гэтага, можа быць, аднавіць і саму краіну. А пакуль дапамагаць адно аднаму аднавіць брэнд беларусаў», — лічыць прадпрымальнік.

Як Маханёк разглядзеў PandaDoc

Ігар Маханёк прызнаецца, што яго інвестыцыі ў стартапы прыносяць яму сямікратны прыбытак. Але быў час, калі ён складаў х10.

Згадваючы гісторыю з падтрымкай PandaDoc, інвестар расказвае, што ўбачыў, як заснавальнікі стартапу перамаглі ў нейкім конкурсе відэа-пітчаў. У 2012 годзе такі падыход да пошуку інвестараў быў дастаткова новым.

«Я пабачыў, што яны былі адзінымі беларусамі сярод іншых нацыянальнасцей. На той момант з Беларусі быў адзін юнікорн (стартап, які дасягнуў ацэнкі ў 1 мільярд даляраў або больш без выхаду на фондавы рынак. — НН) — EPAM. І наогул стартапаў з беларускімі каранямі, асабліва якія будуць B2B не было.

Адзін з заснавальнікаў PandaDoc Мікіта Мікада. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Я бачу — о, B2B стартап з беларускімі заснавальнікамі, які яшчэ перамагае, трэба паразмаўляць. Аказалася, што ў мяне з імі ёсць агульныя знаёмыя. (…)

Што было цікава — мяне ўразіў асабіста Мікіта [Мікада] і ягоны партнёр Сяргей [Барысюк]. (…) Яны знайшлі прадукт, які атрымліваецца прадаваць. (…)

Я бачу, што яны маюць чуйку, як даць кліентам прадукт. Далей я пабачыў, што чалавек, каманда, але асабліва Мікіта, умеюць пітчыць, рабіць прадукт, яго прадаваць. Яму толькі не хапае быць у правільным месцы (ён тады яшчэ жыў у Мінску). Вельмі коратка пасля таго, як я яго праінвеставаў, ён ужо пераехаў у Сан-Францыска».

Самога Мікіту Мікада Маханёк характарызуе як чалавека з неверагоднай колькасцю энергіі: «Ён ніколі не спыняецца. Ён працуе проста 20 гадзін на дзень, напэўна. (…) Ён заўсёды шукае, як сябе параўнаць з больш крутымі за яго, як выйсці на новы ўзровень знаёмстваў людзей, якія круцейшыя за яго. І ён мае вельмі высокія патрабаванні да тых людзей, якіх ён наймае».

Чым круты Мельнічак

IT-інвестар Юрый Мельнічак вучыўся разам з Маханьком, але быў на курс старэйшы. Будучы заснавальнік MapsMe пазней парэкамендаваў Маханька на працу ў Google.

«У Юры самае галоўнае тое, што ён сфакусаваны на зоне, якую ён вельмі добра разумее. (…) І ён бачыў, як сваю экспертызу максімальна правільна далучаць да іншых кампаній, людзей, прадуктаў. Ён бачыць агульнае паміж рознымі. Ён вельмі разумны чалавек і мне вельмі падабаецца з ім размаўляць. (…)

Ён сфакусаваны на тым, чым займаецца, і пры гэтым не становіцца занадта эмацыйна прывязаным да чагосьці. Вось прадаў MapsMe і пайшоў далей, і робіць новыя прадукты, якія яшчэ больш паспяховыя».

Юрый Мельнічак. Скрын відэа: freekuhar / YouTUbe

Каментары6

  • Не галасім
    07.12.2024
    Вядомага ня трэба называць вядомым. Чым ён адметны? Гэта звычайны інвестыцыйны мэнэджар, які не ўкладвае свае грошы, а шукае іх пад паспяховыя праэкты.
  • Этот
    07.12.2024
    Петя, а танчики?
  • Кацап
    08.12.2024
    Петя, Маскаля не спыталі.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе3

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію78

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць