Усяго патроху44

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА

Дзяўчаты праславіліся знешнім выглядам і выкананнем кавераў не толькі на вядомыя песні, але і гімн Польшчы.

siostry Godlewskie сёстры Гадлеўскія Сёстры Годлевские
Малгажата (злева) і Эсмеральда Гадлеўскія. Фота: siostrygodlewskie / Instagram

Малгажата (Гося) і Эсмеральда (Моніка) у 2018-2019 гадах былі вельмі папулярныя ў Польшчы. На іх гісторыю звярнулі ўвагу аўтары ютуб-шоу «О(б)суждаем».

Вядома, што дзяўчаты нарадзіліся ў шматдзетнай сям'і. Яны маюць яшчэ трох сясцёр і траіх братоў. Шлях да папулярнасці пачаўся ў канцы 2017 года, калі Малгажата выканала адну з песень Селін Дыён і выклала запіс у сацыяльных сетках. Пазней яна працягнула рабіць каверы на іншыя песні разам са сваёй сястрой Эсмеральдай, якая да гэтага ўжо спрабавала прабіцца ў шоу-бізнэс.

siostry Godlewskie сёстры Гадлеўскія Сёстры Годлевские
Малгажата (злева) і Эсмеральда Гадлеўскія. Фота: siostrygodlewskie / Instagram

Эсмеральда, напрыклад, прымала ўдзел у шоу Ex na plaży — польскай версіі папулярнага брытанскага рэаліці-шоу Ex on the Beach. У шоу Эсмеральда прэзентавала сябе як «упэўненую ў сабе разведзеную жанчыну, якая цвёрда стаіць на нагах і любіць маніпуляваць мужчынамі».

Сёстры выпусцілі некалькі сумесных трэкаў. Сярод іх — віншаванне з днём нараджэння прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Пры сумнеўных вакальных даных жанчыны звярталі на сябе ўвагу пластыкай твару. У гэтым іх кансультавала старэйшая сястра Магдалена.

Сёстры Гадлеўскія віншуюць з днём нараджэння прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду.

Неўзабаве дзяўчаты пачалі з'яўляцца на варшаўскіх свецкіх мерапрыемствах, удзельнічаць у ранішніх шоу і іншых тэлевізійных праграмах, пашыраючы сваю аўдыторыю.

Сёстры Гадлеўскія выконваюць гімн Польшчы

У 2018 годзе сёстры Гадлеўскія анансавалі свае першыя канцэрты па ўсёй Польшчы. Але ні адзін з іх не адбыўся. Пазней яны анансавалі выступ з сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам знакамітага нямецкага кампазітара і музычнага прадзюсара Ханса Цымера. Але далей за размовы справа не пайшла.

Дуэт Малгажаты і Эсмеральды існаваў да 2019 года, пакуль паміж сёстрамі не адбыўся канфлікт.

Як пісалі польскія СМІ, Гадлеўскія павінны былі ляцець у Амстэрдам на канцэрт, але пасварыліся ў варшаўскім аэрапорце імя Шапэна. Яны прыехалі туды п'яныя. Невядома, як іх пусцілі на борт самалёта, але там яны чапляліся да пасажыраў і тузаліся адна з адной. У выніку пілот развярнуў самалёт з узлётнай паласы. Сясцёр знялі з борта, і пазней яны мусілі выплаціць штраф.

Пасля гэтага сумесныя выступленні сясцёр скончыліся. Эсмеральда (Моніка) пачала ўдзельнічаць у фрык-бойках. У 2021 годзе яна адкрыта расказала пра сваю барацьбу з дэпрэсіяй: з-за сур'ёзнай залежнасці ад лекаў і алкаголю ёй давялося лячыцца ў псіхіятрычнай бальніцы. Але ўдзел у фрык-бойках дапамог росту яе папулярнасці. Сёння Instagram-акаўнт Эсмеральды мае амаль паўмільёна падпісчыкаў.

Малгажата яшчэ спрабавала працягваць спяваць. Яна нават запісала кліп, у якім выканала гімн Савецкага Саюза. Пазней дзяўчына закончыла Варшаўскі медыцынскі ўніверсітэт і некалькі гадоў працавала медсястрой. У 2021 годзе яна нават была адзначана міністрам аховы здароўя Польшчы за ўклад у барацьбу з пандэміяй. Аднак праз некаторы час жанчына паведаміла, што яе звольнілі.

У сакавіку 2023 года Эсмеральда заявіла аб знікненні Малгажаты. Дзякуючы ўмяшанню паліцыі, дзяўчына была знойдзена. Увосень 2023 года Малгажата апублікавала фатаграфію, якая сведчыць аб яе вяртанні ў сферу аховы здароўя.

Каментары4

  • Не служыў
    02.12.2024
    Звычайныя жанчыны, якія шукаюць сябе. Як іх можна параўноўваць з Груздзевымі, якія прыслужваюць дыктатарскім рэжымам?
  • .
    03.12.2024
    Тая ж беспрынцыпнасць. Нават пра СССР гатовыя спяваць.
    Розніца толькі ў тым, што ў Польшчы гэта не пракаціла.
  • Паслухайце, што яна кажа
    05.12.2024
    ., яна ж дзякуе за тое, што імперыя Савецкі Саюз распалася і тым самым краіны ўсходняй Еўропы апынуліся з сацыялізму ў капіталізме.
    Нармальная патрыятычная прапольская, антысавецкая пазіцыя. "Дзякуй СССР, што разваліўся".

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію99

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік кампаніі паспрабаваў уладкавацца на працу па вакансіі ў сваю фірму — і не прайшоў адбор6

Гродзенец прадае паштовую марку XIX стагоддзя. Просіць 1400 рублёў1

Пуцін прапанаваў Уіткафу абмеркаваць магчымую сустрэчу з Трампам у Кітаі1

Перамовы Пуціна і Уіткафа пачаліся з вызвалення 74‑гадовага амерыканца з расійскай турмы. Як і абяцаў Трамп2

PandaDoc звольніў частку каманды7

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі34

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію99

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць