Свет

Расіянка прабралася без квітка на самалёт і даляцела на ім з ЗША ў Парыж

У аэрапорце Нью-Ёрка пасажырка-безбілетніца змагла пракрасціся на борт самалёта без пасадачнага талона. Пры гэтым яна бесперашкодна прайшла ўсе кантрольна-прапускныя пункты, піша CNN.

Фота ілюстрацыйнае

Пасажыры авіярэйса Нью-Ёрк — Парыж звярнулі ўвагу на дзіўную жанчыну, якая ляцела з імі ў самалёце. На працягу сямі гадзін палёту пасажырка паводзіла сябе неспакойна і ўвесь час курсіравала паміж чатырма туалетнымі кабінкамі.

Спачатку падарожнікі падумалі, што жанчына не вельмі здаровая, і паведамілі пра гэта сцюардэсе. Але пасля праверкі стала зразумела, што ў невядомай жанчыны няма квітка. Як пры гэтым ёй удалося пракрасціся на борт самалёта — не зразумела.

У парыжскім аэрапорце Шарля дэ Голя жанчыну затрымала паліцыя. Быў зроблены запыт у нью-ёркскі аэрапорт Джона Ф. Кэнэдзі, адкуль паведамілі, што ў персанала пытанняў да жанчыны не ўзнікла, і яна змагла спакойна прайсці ўсе кантрольна-прапускныя пункты. Як гэта магло атрымацца без пасадачнага талона трапіць у салон самалёта, засталося адкрытым.

Падчас палёту пасажырам рэйса не сталі гаварыць, што на борце знаходзіцца безбілетніца. Толькі пасля прызямлення пілот самалёта звярнуўся да пасажыраў па гучнай сувязі і папрасіў усіх заставацца на месцах датуль, пакуль жанчыну не забярэ паліцыя.

Высветлілася, што ў самалёце не было свабодных месцаў, і менавіта таму жанчына ўсе сем гадзін палёту была вымушаная знаходзіцца ў розных туалетных кабінках. У адну з іх яна схавалася непасрэдна перад узлётам.

Пра безбілетніцу вядома, што ёй 55-60 гадоў, у яе расійскі пашпарт і грын-карта ЗША. Парушальніцу плануюць адправіць назад у Штаты, а ў інцыдэнце будуць разбірацца.

Пра гэтую гісторыю ў сацыяльных сетках расказаў пасажыр рэйса Роб Джэксан. Акрамя гэтага, ён паведаміў, што праз безбілетніцу пасля прызямлення самалёта астатнім пасажырам давялося правесці ў самалёце яшчэ 40 хвілін, пакуль 7 супрацоўнікаў паліцыі не падняліся на борт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс13

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс13

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць