Грамадства11

Авіякампанія, з якой хацелі зрабіць лаўкост-канкурэнта «Белавія», прадае адразу 5 сваіх самалётаў

На аўкцыённай пляцоўцы Інстытута нерухомасці і ацэнкі GosTorg выставілі на таргі адразу пяць самалётаў. Яны належаць ААТ «Авіякампанія Гродна», заўважыла Blizko.by.

Авіякампанія лічыцца цывільнай, але пасажырскіх перавозак яна ніколі не выконвала і не выконвае. Хоць у дзяржавы былі планы па вывадзе яе на сур'ёзную арбіту.

Яшчэ ў 2014 годзе на базе гэтай авіякампаніі збіраліся стварыць буйнога гульца, які будзе канкураваць з «Белавія». У планах была купля 10 штук «суперджэтаў» і старт рэгулярных рэйсаў у 2016—м. Пры гэтым за ўвесь 2013 год авіякампанія атрымала чыстага прыбытку ў памеры ўсяго 1,5 тысячы даляраў, а ў 2018-м у яе было ўжо чыстых страт 36 тысяч даляраў.

Да ідэі вярнуліся ў 2020 годзе замахнуўшыся ўжо на лаўкост. Тагачасны міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка ў ліпені таго года заяўляў:

«Мы задумаліся пра стварэнне другой беларускай кампаніі, больш бюджэтнай. Для развіцця канкурэнцыі і перавозак пасажыраў. Скажам, у першую чаргу гродзенскі кірунак разглядаем, аэрапорт Гродна, «Авіякампанія Гродна». Таму ў найбліжэйшы час будзем прымаць рашэнне па развіцці гэтага віду перавозак».

Але ні лаўкоста, ні ўвогуле якой-небудзь пасажырскай авіякампаніі з рэгулярнымі рэйсамі зрабіць у беларускай улады не атрымалася, а пасля 2021 года стала больш актуальным выжыванне хоць бы «Белавія».

Цяпер на таргі выстаўлена адразу пяць самалётаў «Авіякампаніі Гродна» з рэгістрацыйнымі знакамі EW-62618, EW-84727, EW-43952, EW-07428, EW-33583. Усе пяць — біпланы Ан-2, таксама названыя «кукурузнікамі», выпушчаныя з 1973 па 1988 гады. Усе ўкамплектаваныя рухавікамі і шрубамі.

Усе лоты знаходзяцца на тэрыторыі Гродзенскага аэрапорта. Цэны на самалёты ўстаноўленыя ў памеры ад 69 360 да 83 760 рублёў. Крок аўкцыёну складае 5% ад пачатковай сумы. Акрамя таго, пераможца павінен выплаць ўзнагароджанне аператару таргоў у памеры ад 6% да 8% ад выніковай цаны лота (у розных лотаў стаўка розная).

Такім чынам, лот з самым нізкім пачатковым цэннікам абыйдзецца пакупніку мінімум у 78 654 рубля, а з самым высокім стартавым цэннікам — у 93 225 рублёў. Усе пяць самалётаў пацягнуць на суму мінімум 440 647 рублёў, або прыкладна 123 534 даляры. Таксама за дадатковую суму (стартавая цана 47 760 рублёў) можна купіць яшчэ адзін рухавік АШ-62ІР.

Таргі па кожным лоце асобна адбудуцца 30 снежня 2024 года з 9:00.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    28.11.2024
    Ахаха! Отличное фото! Белорусский лоукост колхоз стайл!)))

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць