Грамадства

Чаму ў «Белавія» мала распродажаў і ці апраўдаў сябе рэйс у Індыю

Генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец адказаў на некалькі пытанняў.

«Анлайнер» спытаў у гендырэктара авіякампаніі, якія кірункі не апраўдалі сябе за апошнія пару гадоў. Ён адказаў, што такіх не назаве, але ёсць кірункі, «не самыя простыя ў прасоўванні».

«Напрыклад, нашы новыя напрамкі — Мурманск і Махачкала: мы вымушаныя адмяняць гэтыя рэйсы ў зімовым сезоне з-за нізкай загрузкі. Пры гэтым летам загрузка на дадзеных рэйсах высокая».

Складанасці ёсць і з рэйсам у Дэлі.

«З улікам далёкасці палёту мы можам выкарыстоўваць толькі «Боінгі» з мінімальнай умяшчальнасцю 174 пасажыры. І, нягледзячы на высокі інтарэс з абодвух бакоў, загрузку рэйса абцяжарвае неабходнасць атрымання візы як для грамадзян Беларусі, так і для грамадзян Індыі. Думаю, лібералізацыя візавага рэжыму з Індыяй значна спрыяла б росту турыстычных патокаў паміж краінамі», — расказаў Чаргінец.

Ён таксама патлумачыў, чаму распродажы квіткоў нячастыя і часам дзейнічаюць толькі для транзітных пасажыраў.

«Гэта становіцца ўсё складаней з-за істотнага росту выдаткаў авіякампаніі. Напрыклад, за апошнія 1,5 года тарыфы на аэрапортавае і аэранавігацыйнае абслугоўванне выраслі шматкроць.

Датычна акцый для транзітных пасажыраў: авіякампанія ўжо шмат гадоў працуе над прыцягненнем транзітных пасажыраў. У дакавідныя часы паказчык транзітных пасажыраў на нашых рэйсах дасягаў 50%. Гэта нармальная практыка ў авіяцыі, калі білет са стыкоўкай і без акцый можа каштаваць значна танней прамога. Авіякампаніі змагаюцца за кожнага транзітнага пасажыра, бо варыянтаў даляцець з пункту А ў кропку Б са стыкоўкай, як правіла, значна больш, чым магчымасцяў трапіць у патрэбны пункт напрамую».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту29

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»25

Стала вядома, як будзе выглядаць абноўленая Валадарка знутры ФОТЫ1

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне13

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі5

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту29

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць