Грамадства4141

Расійскі тыктокер, які раздражняў беларусаў, паляцеў з Мінска. Шчаслівы, бо змог паскандаліць у аэрапорце з «Белавія»

Расійскі блогер-мільённік Азамат Айталіеў нарэшце з'ехаў з Беларусі. Але без скандалу ў аэрапорце не абышлося. Супрацоўнікаў «Белавія» ён таксама вырашыў павучыць працаваць.

Азамат Айталіеў на фоне Палаца Незалежнасці. Скрыншот відэа ў тыктоку

Нагадаем: расійскі тыкток-блогер казахскага паходжання Азамат Айталіеў, які мае больш за 2,6 мільёна падпісчыкаў, прылятаў у Мінск. Рабіў што звычайна: танчыў і наведваў рэстараны, дзе ладзіў выпрабаванні для нервовай сістэмы афіцыянтаў і адміністратараў. Знайшоў ён час і для таго, каб на фоне Палаца Незалежнасці пахваліць Аляксандра Лукашэнку.

Нарэшце Азамат паведаміў, што адлятае з Беларусі. Мінскі аэрапорт чамусьці вельмі развесяліў мужчыну. Ён круціўся і радаваўся як дзіця, што знаходзіцца там адзін.

— Я абяцаю, што зноў прылячу сюды. Чаму? Бо мне вельмі спадабаўся Мінск. Таму чакайце праз 15 дзён. Ненадоўга я з'ехаў.

Дарэчы, пад ролікам хапае каментарыяў на тэму таго, што расійскаму блогеру не трэба спяшацца. Сам ён раней запісаў адказ хэйтарам:

— Я бачу шмат хэйту. Усе зараз як пачнуць пісаць: «Не прыязджай сюды». Але я ў вас пытаць не буду.

@azamataitaliev95

♬ оригинальный звук - Azamat Aitaliev live

Трэба прызнаць той факт, што свае фанаты ў Азамата ў Беларусі ёсць. Калі блогер выходзіў з зоны дагляду, за ім ішла супрацоўніца аэрапорта, якая шчыра пасміхалася.

— Вось як мяне праводзяць, каб я хутчэй з’ехаў, — жартаваў Азамат.

Дзяўчына ж пачала яго пераконваць:

— Мы рады вас бачыць у аэрапорце і ў горадзе!

Каб перакананні былі больш шчырымі, яна літаральна кінулася яму на шыю і абняла.

@azamataitaliev95

♬ оригинальный звук - Azamat Aitaliev live

Бізнэс-зала Азамату не вельмі спадабалася:

— Першы раз бачу такую бізнэс-залу. Яна як сталовая!

Ад ежы, якую прапаноўваюць заможным вандроўнікам, блогер застаўся не ў захапленні.

Нарэшце ў мужчыны з’явілася нагода ўчыніць паўнавартасны скандал. Рэч у тым, што «Белавія» затрымлівала вылет. Сітуацыя, безумоўна, непрыемная, але не сказаць каб надта арыгінальная.

Супрацоўніца аэрапорта спрабавала растлумачыць прычыну блогеру, які размаўляў не вельмі тактоўна. Самалёт, якім ён павінен быў ляцець у Маскву, вылецеў з Ташкента пазней, чым планавалася. Зразумела, што і ў Мінск борт прыбыў пазней за расклад, а яго яшчэ трэба было падрыхтаваць да новага палёту — як мінімум, заправіць, агледзець, прыбраць. Але ж папулярнага расійскага блогера такое тлумачэнне не задаволіла.

— Гэта ўсё робіцца за дваццаць хвілін!

— Вы ведаеце, колькі гэта ўсё робіцца? — чуваць, як складана трымаць сябе ў руках супрацоўніцы аэрапорта.

Азамат абурыўся на камеру з-за жудаснага стаўлення авіякампаніі і патрабаваў кіраўніцтва.

— Ды нам на*ць! Павінны адразу пасадзіць. Што за адносіны? Ну грошы тады плаціце. Як грошы, дык адразу цішыня.

Пры гэтым блогер смяяўся і казаў, што хоча скандал «хаця б недзе».

У наступным відэа з'явіўся супрацоўнік «Белавія, які сказаў, што рэйс з Ташкента быў спецыфічным, але робіцца ўсё магчымае, каб самалёт паляцеў як мага хутчэй. Бачна, што людзі побач злуюцца, але Азамат сярод самых агрэсіўных пасажыраў.

— Скандал нарэшце я зрабіў, — пасміхаўся блогер. — Калі шчыра, гэта жахлівая кампанія.

@azamataitaliev95

♬ оригинальный звук - Azamat Aitaliev live

Праз дзве гадзіны Азамат усё ж сеў у самалёт, шалёна задаволены тым, што атрымалася паскандаліць. Ён загадзя спадзяваўся паскандаліць і на борце. І сапраўды, ледзь зайшоўшы ўнутр самалёта, пачаў выказваць прэтэнзіі за затрымку рэйса сцюардэсе. Яна намагалася яшчэ раз растлумачыць, што самалёт быў тэхнічна не гатовы да палёту. Але Азамат працягваў высвятляць адносіны.

— Спадзяюся, я не спазнюся, але ж ролік зняў.

Ва ўсіх размовах Азамат гучна кажа, што праз затрымку можа не паспець на наступны самалёт, але для падпісчыкаў тлумачыць, што спецыяльна браў квіткі з розніцай паміж рэйсамі ў 5 гадзін, то-бок 2 гадзіны затрымкі для яго не з'яўляюцца крытычнымі.

У выніку Айталіеў сапраўды паспеў на свой рэйс з Расіі ў Казахстан і нават паспеў паснедаць і ў бізнэс-залі «Шарамеццева».

Каментары41

  • Цукерка
    26.11.2024
    НН, навошта забруджваеце канал нейкiм смеццем? Навошта нам гэта ведаць? Горш за анлайнер!
  • Спадар
    26.11.2024
    Апошнім часам асабліва бачна,што "НН" добра "інтэгравалась" у "рускі мір".... Паскораным тэмпам набліжэнне да "жоўтай прЕсы"...Мае "віншаванні"!!!
  • Огонек
    26.11.2024
    Пендаля надо было дать - так долетел бы быстрее

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць