Свет

Літва не знайшла прыкмет дыверсіі ў падзенні самалёта ў Вільні

Літва не выявіла прыкмет таго, што крушэнне грузавога самалёта DHL у Вільні 25 лістапада магло быць вынікам дыверсіі. Найбольш верагодная прычына інцыдэнту — тэхнічная няспраўнасць, заявіў міністр абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас.

На месцы аварыі. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

«З улікам наяўнай у нас інфармацыі няма падстаў меркаваць, што гэта была дыверсія», — заявіў Кашчунас, якога цытуе агенцтва Reuters.

Міністр адзначыў, што візуальны агляд не выявіў слядоў знешняга ўздзеяння на самалёт, а члены экіпажа, якія выжылі, паведамілі, што перад крушэннем не было прыкмет хаосу, дыму ці хвалявання.

Начальнік Нацыянальнага цэнтра крызіснага кіравання Літвы Вілмантас Віткаўскас пацвердзіў, што следчыя схіляюцца да тэхнічнай прычыны аварыі.

«Калі будуць атрыманыя новыя даныя, мы можам змяніць напрамак расследавання, але пакуль такіх даных няма», — заявіў ён.

Літоўскія ўлады таксама паведамілі, што самалёт не выкарыстоўваў GPS для пасадкі, таму магчымыя перашкоды ў сігналах не маглі паўплываць на інцыдэнт.

Нагадаем, што раніцай 25 лістапада грузавы самалёт DHL, які выконваў рэйс з нямецкага Ляйпцыга, зрабіў жорсткую аварыйную пасадку побач з жылым домам у Вільні. У выніку крушэння загінуў адзін чалавек.

Міністр замежных спраў Германіі раней дапускаў, што інцыдэнт мог быць або няшчасным выпадкам, або гібрыднай атакай у «нестабільныя часы». А галоўнакамандуючы нямецкага Бундэсвера Карстэн Броер выказаў гіпотэзу, што інцыдэнт мог быць «праверкай» з боку Расіі для выяўлення патэнцыйных слабых месцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА9

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктара студыі, якая ўстанаўлівала Ігару Туру кухню за 23 тысячы рублёў, арыштавалі за махлярства14

У 22 гады памерла пераможца апошняга конкурсу «Міс Аўстрыя». Яна перанесла 7 аперацый на сэрцы2

У Дзмітрыя Баскава скончыўся тэрмін дыскваліфікацыі, ён збіраецца зноў вяртацца ў хакей4

МУС возьме пад свой кантроль усе дамафоны краіны12

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА9

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць