Марына з Магілёва разам з мужам і дачкой паляцела на адпачынак у Дубай. Пад дэвізам «Ашчадзіў — значыць, зарабіў» яна прывезла з сабой поўны чамадан беларускіх прадуктаў.

Пра свае прыгоды жанчына расказала ў тыктоку.
У першы дзень адпачынку, пачаўшы распакоўваць чамадан, яна пажартавала: «Хаця б каўбасе пакажу Дубайск». Колькасць ежы, якую сям’я прывезла з сабой у адпачынак, не можа не ўразіць. Акрамя каўбасы, у чамадане бачны некалькі відаў сыру, грэчка, селядзец, кансервы, макароны, тварог, печыва, згушчонка, сокі, шакалад ды іншыя прысмакі. І лідскі квас з пітной вадой «Дарыда» знайшоўся!
— Мяне ўсюды прапускаюць. Я сказала, што мне больш за ўсіх трэба. Ты сам сказаў, што бюджэт абмежаваны. Зэканоміў — значыць, зарабіў. Па-другое, дзе я тут нармальныя прадукты куплю? — кажа Марына мужу.
— Ты нават масла ўзяла, — замілоўваецца той.
Марына прадэманстравала, што ўзяла і сала, і хлеб.
— А ты піва ўзяў? Не? Дык чаго ехаў?
За тры дні відэа набрала ў тыктоку каля 270 тысяч праглядаў і больш за 5 тысяч лайкаў. Каментатары ў захапленні. Самы папулярны каментарый такі: «Берагчы трэба такую разумную жанчыну. Як змагла ўсё правезці».
Шмат хто зайздросціць той каўбасе: «Нават каўбаса бачыла Дубай… А я не бачыла…». А цёзка аўтаркі роліку падзялілася сваім досведам: «У гэтым годзе таксама вазіла каўбасу Грузію паказаць. Каўбасе спадабалася, і яна там засталася».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
.За гарбату калі жадаешь у дадатак 7- 10 $ да ну і каб заварная ))
Таму і 1 і другі і ...акрамя чорнай гарбаты без дадаткаў я нічога ні браў у номер Папярэдзіла першы раз тур аператарка. і дуті фрі зразумела ))
І дагэтуль алкаголь у схаваных ад вачэй крамах на ускрайку прадавал
З 2020 у Дубаі пачалі у супермаркаце цокальных паверхах адчынілі алкамаркеты Па пашпартам Казаху ні прадалі таму пайшоў насустрач )) Зараз ні ведаю)))