Грамадства44

Генералаў Хрэніна і Вальфовіча адправілі на дровы

Пасля заўвагі Лукашэнкі калоць дровы давялося і сілавікам.

Сілавікі на кучы дроў. Фота: тэлеграм-канал «Пул першага»

Як піша тэлеграм-канал прэс-службы палітыка, пасля чэмпіяната па колцы дроваў Аляксандр Лукашэнка спытаў: «Журналісты колюць, а чыноўнікі і генералы — дзе?»

У адказ на гэта некаторым чыноўнікам і сілавікам давялося сфатаграфавацца на фоне дроваў.

«Сёння выправіліся», — падпісаў фота тэлеграм-канал Лукашэнкі.

На здымку можна разгледзець міністра абароны Віктара Хрэніна, дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксандра Вальфовіча, старшыню камітэта Дзяржкантролю Васіля Герасімава. У чорным адзенні з чорнай кепкай, меркавана, кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі.

На самім чэмпіянаце па колцы дроваў Лукашэнка паказаў, можна сказаць, спектакль. Ён прымусіў працаваць калунамі найбліжэйшых людзей са свайго атачэння: доктарку Святлану Канашэнка, прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант, сенатара Дзмітрыя Баскава (той начапіў чырвоны бомбер з надпісам «СССР»), бізнэсоўца Сяргея Цяцерына і мытніцу Уладлену Зайцаву, якая часта з’яўляецца побач з ім у апошнія гады (цяпер працуе ў прыёмнай Лукашэнкі).

Каментары4

  • Ганьба
    11.11.2024
    "... Мы рубим лес,
    И сталинские щепки
    Как раньше во все стороны летят..."
  • даведка
    11.11.2024
    Новые навыки ответственным за репрессии силовикам пригодятся на лесоповале.
  • даведка
    11.11.2024
    Справа возле Синявского сидит председатель ГПК генерал Константин Молостов.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы6

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць