У Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі, забітага на Плошчы Перамен
У Вільні на плошчы Кудзіркі прайшла акцыя памяці, прысвечаная Раману Бандарэнку і ўсім закатаваным рэжымам Лукашэнкі.

Да акцыі далучылася таксама Святлана Ціханоўская. Яна выступіла з прамовай, падчас якой нагадала пра ахвяраў рэжыму і падзякавала ўсім беларусам, якія працягваюць змагацца.

«Я выходжу», — такімі былі апошнія словы Рамана Бандарэнкі. Ён выйшаў, каб абараніць нашы сімвалы. Каб спыніць гвалт дыктатуры. Каб мы з вамі маглі жыць у свабоднай краіне.
Раману быў толькі 31 год. Ён ахвяраваў сваё маладое жыццё для нас з вамі. Ён стаў беларускім героем — як і многія іншыя беларусы. Іх ахвяры былі не дарэмныя.
Пакуль гвалт дыктатуры не спынены, мы з вамі будзем працягваць выходзіць!» — прыводзіць словы Ціханоўскай яе прэс-служба.

Раман Бандарэнка загінуў 12 лістапада 2020 года. Яго збілі і затрымалі на Плошчы Перамен у Мінску, а пасля забралі ў бусіку ў РУУС Цэнтральнага раёна. Адтуль мужчына трапіў у шпіталь з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі.
Улады хацелі пераканаць, што ён быў п'яны, але дактары ў яго крыві не выявілі алкаголю.
Дзякуючы злітым запісам размоў і білінгу тэлефонаў, стала вядома, што сярод прысутных на Плошчы Перамен у той вечар былі прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, экс-кіраўнік беларускай Федэрацыі хакея, а цяпер сенатар Дзмітрый Баскаў, кікбаксёр, які трэніраваў САХР, Дзмітрый Шакута.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Валадарства Нябеснага дай ім , Ойча-Творца, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста.