Грамадства44

Іншаземец хацеў абдурыць беларуску, завабіўшы шчодрым падарункам. Але нешта пайшло не так

З жыхаркай Слуцка ў тыктоку звязаўся мужчына, а праз некаторы час яна ледзь не страціла грошы. Жанчына расказала сваю гісторыю выданню SlutskGorod.

Алекс, які прадставіўся амерыканцам са Швейцарыі, напісаў беларусцы ў тыктоку, пабачыўшы яе фота. Пасля яны працягнулі камунікацыю ў WhatsApp, і гэта заняло нямала часу. Пры гэтым мужчына пазбягаў галасавых паведамленняў і прасіў яму пісаць, бо, маўляў, цяпер заняты і адкажа пазней. Для перапіскі ён выкарыстоўваў аўтаматычны перакладчык.

Як звычайна вядзецца ў такіх выпадках, іншаземец спрабаваў увайсці ў давер да жанчыны. Ён расказваў, што страціў жонку, адзін выхоўвае двух дзяцей і хацеў бы знайсці спадарожніцу для жыцця. Прысылаў нават фатаграфіі з дзецьмі, а таксама відэа з крамаў, у якіх нібыта выбірае беларусцы падарункі.

Урэшце аднойчы мужчына паведаміў, што нібыта адправіў жанчыне шчодры падарунак. Скрынку з кветкамі і каштоўнасцямі, а таксама наяўнымі грашыма на суму 35 тысяч даляраў случчанка павінна была забраць у аэрапорце «Мінск», але не проста так, а заплаціўшы 2 тысячы рублёў. Бо, маўляў, заходнія транспартныя кампаніі цяпер не працуюць з Беларуссю, і ўвогуле надта ж складаная схема дастаўкі.

На шчасце, такіх грошай у беларускі не было, і гэта ўратавала яе ад іх страты. Не натхнілі яе і прапанавы пазычыць грошы ці ўзяць крэдыт, бо, маўляў, з грошай у скрынцы жанчына пасля без праблем верне пазыку.

Пасля роздумаў беларуска вырашыла ўсё ж патэлефанаваць у аэрапорт, дзе ёй адказалі, што гэта махлярства, а падобных схем па перадачы пасылак увогуле няма ў прыродзе і не можа быць.

Калі жанчына сказала пра гэта «шчодраму» іншаземцу, той усё адно працягваў ёй пісаць, прапануючы перавесці «хоць колькі», каб усё ж такі «забраць пасылку». Гэта падштурхнула беларуску апублічыць гісторыю, каб папярэдзіць іншых.

«Не знаёмцеся ў тыктоку і не пераводзьце нікому грошы!», — напісала яна.

Каментары4

  • Owis
    05.11.2024
    Это от нехватки мужиков
  • Нігерыйскі прынц
    06.11.2024
    Пасьпяхова працую па гэтай схеме з 90-х і ня маю праблем з пошукам 'прынцэс'. Як там у вас кажуць "лох ня мамант".
  • Беня
    06.11.2024
    Американец из Швейцарии оказался курдом из Сирии.

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА1

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера7

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых17

Карбалевіч: Ад апазіцыі цяпер мала што залежыць, варта рыхтавацца да сыходу Лукашэнкі13

Гімназія Ірыны Абельскай змяніла ўласніка і засакрэціла яго імя2

Гісторык Ігар Мельнікаў выйшаў на волю15

Прэм'ер-міністр Непала падаў у адстаўку2

Лукашэнка загадаў вярнуцца да пахаванай 13 гадоў таму ідэі стварэння фінансава-прамысловых груп4

13-гадовая дзяўчынка хацела ачысціць твар энзімнай пудраю і трапіла ў рэанімацыю1

Былую кіраўніцу піяр-службы МТС асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА1

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць