Расійскі лаўкостар «Пабеда» абнавіў патрабаванні да правозу ручнога багажу ў самалётах. Як адзначылі ў прэс-службе авіякампаніі, цяпер максімальная вага багажу не рэгламентуецца, а дапушчальныя памеры асобных яго відаў павялічаны.
Паводле новых правілаў, асноўнае месца ручной паклажы, як і раней, павінна змяшчацца ў спецыяльны калібратар памерам 36×30×27 см. Гэта прылада ў выглядзе скрыні з вечкам дапамагае вызначыць, ці перавышае багаж дапушчальны памер. Адначасова з гэтым абмежаванні па вазе знялі, а габарыты аднаго месца павялічылі з ранейшых 4×36×30 да 15×36×30 см.
Зараз пасажыры могуць браць з сабой усё, што змяшчаецца ў калібратар. Напрыклад, або адно месца ручной паклажы да 15×36×30 см і дадатковы прадмет, напрыклад, заплечнік памерам да 12×36×30 см, або жаночую торбу, партфель, ці іншыя рэчы ў тым выпадку, калі яны цалкам змяшчаюцца ў прыладу.
Акрамя таго, у лаўкостары пашырылі спіс прадметаў, якія можна браць у салон звыш ручной паклажы. У пералік дадалі ноўтбук у мяккім чахле, парасон-тросць, букет кветак, верхнюю вопратку, дзіцячае харчаванне і лекі, а таксама тэхнічныя сродкі перамяшчэння — у тым ліку складаныя інвалідныя вазкі, мыліцы і хадункі. Пры гэтым без дадатковай аплаты.
Таксама на борт можна праносіць тавары з duty free, калі яны запакаваныя ў запячатаны фірмовы пакет.
Авіякампанія «Пабеда» раней аднавіла рэйсы ў Мінск з Санкт-Пецярбурга і Масквы. Палёты выконваюцца штодзённа.
Каментары