Здарэнні11

30 гадоў таму мінчук забіў былога мужа сваёй жонкі, але справу раскрылі толькі цяпер

Следчыя раскрылі рэзананснае злачынства, учыненае ў сталіцы яшчэ ў сакавіку 1995 года. Тады ў пад'ездзе жылога дома на вуліцы Палявой знайшлі цела 43‑гадовага мужчыны з перарэзаным горлам і цяжкімі траўмамі галавы, паведамляе СК.

Фота: СК

На месцы здарэння заўважылі незвычайную дэталь — не цалкам укручаную лямпачку над ліфтам, на якой захаваліся адбіткі пальцаў. Менавіта гэты след праз гады дапамог выйсці на падазраванага.

Следства адпрацоўвала розныя версіі, у тым ліку рабаванне. Аднак гэтая версія хутка адпала — грошы, дакументы і асабістыя рэчы ахвяры засталіся пры ім. Правяраліся таксама магчымыя сувязі загінулага з раней судзімымі за гвалтоўныя злачынствы і ўважліва вывучалася яго кола зносін. Адсутнасць сведкаў і канкрэтных доказаў доўгія гады заводзіла расследаванне ў тупік.

Загінулы жыў разам з былой жонкай і сынам. Жанчына распавядала, што муж злоўжываў спіртным, быў агрэсіўны і часта правакаваў канфлікты. Пазней стала вядома, што да забойства мог быць датычны яе новы каханы — калега па працы. Менавіта яго адбіткі пальцаў былі на той самай лямпачцы. У 2008 годзе мужчыну выклікалі на допыт, аднак ён патлумачыў, што ў 1995 годзе проста мяняў яе па просьбе сваёй цяперашняй жонкі — і мог пакінуць след.

Прасоўванне ў справе адбылося толькі ў 2025 годзе дзякуючы сучасным крыміналістычным тэхналогіям. Эксперты ўстанавілі: адбіткі на лямпачцы з’явіліся менавіта ў ноч забойства, што абвергла ранейшыя тлумачэнні падазраванага.

Мужчына прызнаўся, што доўгі час спачуваў жанчыне, у якую быў закаханы дзесяць гадоў, з-за яе складаных адносін з былым мужам, і ў рэшце рэшт вырашыў «вызваліць яе ад мучыцеля».

Вечарам 22 сакавіка 1995 года ён падпільнаваў ахвяру каля пад’езда, распыліў у твар газ з пярцовага балончыка, некалькі разоў ударыў малатком па галаве, а потым перарэзаў горла небяспечнай брытвай.

Далей падазраванага ахапіла паніка: па яго словах, ён хацеў, каб у пад’ездзе стала цёмна — таму выкруціў лямпачку. Пасля гэтага пайшоў на працу — дзеля алібі.

Зараз 66‑гадоваму мінчуку выстаўлена абвінавачанне ў забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю. Па рашэнні суда ён змешчаны пад варту. Мужчыну можа чакаць да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне, або нават смяротнае пакаранне.

Каментары1

  • Van der Graaf
    10.09.2025
    "Эксперты ўстанавілі: адбіткі на лямпачцы з’явіліся менавіта ў ноч забойства, што абвергла ранейшыя тлумачэнні падазраванага".

    Што там адбіткі. Цэлыя джыпы, бывае, то зьяўляюцца, каб мяжу прарваць, то пасьля зьнікаюць.

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба26

Паплечніка Бондаравай выклікаў ГУБАЗіК7

«Масоўка — гэта мяса». Беларус распавёў пра працу ў масоўцы ў кіно1

Ці хоча беларуская моладзь пераехаць і куды? Вынікі апытання13

КНДР выпрабавала электрамагнітную бомбу, якая здольная выклікаць блэкаўты2

У Літве раскрылі міжнародную групу, што планавала палітычныя забойствы. Сярод злачынцаў ёсць беларусы4

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ3

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць