Новы дарожны знак папярэджвае кіроўцаў, што за дарожным рухам вядзецца відэакантроль з дапамогай беспілотнікаў.

Знак сфатаграфавалі на дарозе Р58 «Мінск — Мядзел», прыкладна за 25 км ад МКАД, паміж прыпынкамі «Мацкі» і «Паварот на Шэпелі», піша Tochka.by.
Непасрэдна над гэтым знакам размешчаная забарона на абгон, а на дарозе пазначаная суцэльная лінія, таму можна зрабіць выснову, што дроны сочаць, ці выконваюць кіроўцы менавіта гэтыя патрабаванні.
Раней паведамлялася, што ДАІ Беларусі пачала выкарыстоўваць квадракоптары для фіксацыі парушэнняў. Схема простая: адзін экіпаж запускае дрон і кантралюе сітуацыю з паветра, а другі атрымлівае інфармацыю і спыняе парушальнікаў.
У ДАІ паказалі, як сочаць за сітуацыяй на дарогах пры дапамозе дронаў ВІДЭА
Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху
У Мінску з'явіўся чарговы помнік міліцыянеру. У сталіцы іх ужо шэсць
У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары
Каментары