Марыя Пазняк атрымала хатнюю хімію.

Марыі Пазняк 39 гадоў. Яна мінчанка. Гадуе дачку, якая цяпер у малодшых класах школы.
Марыя амаль 20 гадоў працуе ў маркетынгу — прыйшла туды адразу пасля сканчэння ўніверсітэта. У 2020-м яна ўзначаліла піяр-групу МТС Беларусь, а ў 2023-м перайшла ў Kaspersky Group на пасаду старшага менеджара па маркетынгу.

Падчас працы яна зрабіла шмат вялікіх праектаў, прысвечаных ахове дзяцей. За адзін з іх, #інтэрнэтбезбулінга, яна атрымала некалькі прэстыжных узнагародаў — Effie Belarus, ADMA і UN Global Compact. Уваходзіць Марыя і ў топ-30 найбольш эфектыўных маркетолагаў Беларусі, а ў 2022-м яна заняла 14-е месца.
Марыю Пазняк асудзілі ў сярэдзіне 2025 года па ч. 1 арт. 342 КК — «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Сутнасць абвінавачанняў, як і прысуд — невядомыя. Вядома толькі, што Марыі прызначылі хатнюю хімію.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары