Здароўе11

13-гадовая дзяўчынка хацела ачысціць твар энзімнай пудраю і трапіла ў рэанімацыю

У Гродне дзяўчынка купіла ў краме энзімную пудру для ачысткі твару і адслойвання скуры і атрымала моцны хімічны апёк. Пра здарэнне піша Newgrodno.by.

Мама дзяўчынкі Алена распавяла, што адразу ж пасля выкарыстання твар у дзіцяці пачаў ацякаць. У паліклініцы спачатку сказалі, што гэта харчовая алергія. Зрабілі ўкол антыгiстамiннага сродку. Але даволі хутка дзяўчынцы стала горш.

Ацёк увесь твар, з’явіліся пякучыя болі, давялося выклікаць хуткую дапамогу.

Неўзабаве дзяўчынку паклалі ў рэанімацыю з хімічным апёкам твару. Скура пачала проста адслойвацца.

Зараз з дзяўчынкай усё ў парадку. Але засталіся невялікія шнары па баках твару і на носе. Ні ў краму, ні да вытворцы сям’я звяртацца не стала. Аднак цяпер і мама, і дачка цалкам перасталі карыстацца любымі сродкамі для догляду.

Усё адбылося яшчэ на пачатку года. Маці дзяўчынкі вырашыла распавесці пра гэта цяпер, бо захацела папярэдзіць і дзяцей, і бацькоў, што трэба быць больш уважлівымі.

Каментары1

  • Tut
    09.09.2025
    Выглядае, што гэта індывідуальная рэакцыя арганізма, бо ў іншых карыстальнікаў гэтага сродка такіх рэакцый няма і пра такія выпадкі не паведамлялася.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць