Грамадства55

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў

«Апынуўшыся ў Германіі, я даведаўся пра простую, але вельмі чалавечную гісторыю», — напісаў экс-палітвязень у сваім фэйсбуку.

Віктар Бабарыка і Хансюрг Шослер, палітвязень часоў ГДР. Фота з фэйсбука Віктара Бабарыкі

«Пасля падзей 2020 года ў Гефсіманскай царкве ў Берліне з’явілася традыцыя: кожны чацвер увечары, год за годам, невялікая група людзей (ядро 4—6 чалавек) збіраецца разам, каб успомніць і памаліцца за палітзняволеных беларусаў. Амаль ніхто з іх не мае сувязі з Беларуссю, большасць — пажылога ўзросту, але ўсе яны людзі, здольныя спачуваць чужому гора і ўсведамляюць неабходнасць захавання памяці пра кожнага, нават чужога для сябе чалавека, які несправядліва асуджаны.

І я падумаў, што калі б у ўмовах той ізаляцыі, у якой знаходзяцца многія палітзняволеныя, яны ведалі, што пра іх памятаюць нават чужыя людзі, гэта вельмі дапамагала б зняць псіхалагічны ціск. Паверце, адно з самых пакутлівых катаванняў — катаванне забыццём. Таму просьба да ўсіх, хто можа данесці асуджаным гэтую маленькую гісторыю — зрабіце гэта. Зняволеным гэта вельмі патрэбна», — напісаў ён.

«Сёння (у чацвер) я быў у гэтай царкве і сустрэўся з гэтымі неверагоднымі людзьмі. На фота — адзін з іх. І мы дамовіліся, што я паспрабую зрабіць так, каб мая першая прамова на нямецкай мове, якую я змагу прачытаць (нават не сказаць), адбылася ў гэтай царкве. А ён выказаў жаданне пабываць у Беларусі і правесці апошнюю малітву за апошняга палітзняволенага на нашай радзіме (на жаль, не на нашай роднай мове). Вельмі хочацца, каб гэта не затрымалася і здарылася ўжо ў гэтым годзе.

А падарыла мне гэты цудоўны вечар і гісторыю выдатная жанчына Іна, адна з тых, хто складае сэрца гэтай групы і шчодра дзеліцца сваёй дабрынёй і дапамогай з беларусамі (і не толькі) у Германіі», — дадаў Віктар Бабарыка.

Каментары5

  • Кожны робіць што можа
    16.01.2026
    У гэтый краіне, відаць, усё што засталося - гэта толькі маліцца год за годам.
  • Вероятный
    16.01.2026
    Бабарыко - невероятный!
  • А потом они проснулись
    16.01.2026
    А как же слова Бабарико до 2020- года:"Я не верю, что массовое волеизъявление народа на выборах можно игнорировать, фальсифицировать"? Поумнел? Не думаю. Просто поставил карту на российскую игру. И проиграл.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць