Грамадства22

«Дэпрэсія ў калоніі — з’ява страшная». Фядута расказаў пра Андрэя Паднябеннага, які за кратамі скончыў жыццё самагубствам

3 верасня 2025 года ў магілёўскай калоніі №15 быў знойдзены мёртвым палітвязень Андрэй Паднябенны. Ён павесіўся. Былы палітвязень Аляксандр Фядута быў у той жа самай калоніі, асабіста ведаў Андрэя і на сваёй старонцы ў фэйсбуку падзяліўся ўспамінамі пра яго.

Андрэй Паднябенны

У нашай калоніі скончыў жыццё самагубствам «бэчар». «Бэчарамі» [ад бел-чырвона-белага сцяга] называлі ўсіх «палітычных» тыя асуджаныя, якія імкнуліся падкрэсліць, што не падзяляюць нашых поглядаў. […]

Я яго ведаў, як мне здавалася. Звалі яго Андрэй Паднябенны. Ён быў грамадзянінам Расіі, а адбываў тэрмін адразу па цэлым «букеце» артыкулаў: тут і 369 (абраза прадстаўніка ўлады), і 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), акт тэрарызму, распальванне нацыянальнай варожасці, стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім і г. д., і да т. п.

Ні на тэрарыста, ні на распальвальніка варожасці Андрэй падобны не быў. Высокі, спакойны, інтэлігентны, відаць, шмат чытаў і яшчэ больш думаў. Яму было трыццаць сем гадоў. Сімвалічны ўзрост.

Нашы атрады знаходзіліся па суседстве — шосты, мой, і васямнаццаты — Андрэя. Мы часта размаўлялі. Пераважна пра нейкія палітыка-эканамічныя праблемы, у якіх ён разбіраўся значна лепш за мяне. Але заканчвалася ўсё аднолькава. Андрэй пытаўся ў мяне:

— Іосіфавіч, як Вы думаеце, калі гэта скончыцца?

І пра што б ні ішла гаворка — пра расійска-ўкраінскую вайну ці пра тэрміны нашай адседкі, — я казаў прыкладна адно і тое ж:

— Не ведаю, Андрэй. Не ведаю.

Я казаў праўду. Я сапраўды нічога не ведаў.

І Андрэй, высокі, худы, паварочваўся і сыходзіў.

У яго на волі засталіся двое, здаецца, дзяцей. І ён не «грэўся» (як і ўсім асуджаным па тэрарыстычных артыкулах, яму былі забароненыя грашовыя пераводы).

Андрэя не вадзілі на «промку» — у вытворчую зону. Ён падмятаў двор. Мы з ім былі калегамі: я лічыўся прыбіральшчыкам у цэху.

А потым мяне забралі ў рэспубліканскую бальніцу для асуджаных. Дактары калоніі вырашылі правесці маё поўнае абследаванне.

Праз два з паловай тыдні я вярнуўся. І яшчэ праз некалькі дзён быў уражаны чуткамі, што пракаціліся па ўсёй калоніі: у штрафным ізалятары скончыў жыццё самагубствам «бэчар».

Любое самагубства, і нават спроба самагубства, — для адміністрацыі рэч непрыемная. Прыязджаюць пракуроры, следчыя, трэба запаўняць паперкі. Тут яшчэ і праблема ў тым, што гаворка ідзе пра «бэчара» — значыць, справа ўсё адно атрымае агалоску. І, нарэшце, здарылася гэта практычна пасля першага «траншу» вызваленых «імя Дональда Фёдаравіча Трампа». То-бок у той момант, калі амаль ва ўсіх палітвязняў з’явілася хоць нейкая надзея.

Мы ніколі не даведаемся, што адбылося насамрэч. Што падштурхнула Андрэя да кроку, які мог быць прадыктаваны толькі поўным адчаем.

Казалі, што нібыта ён паспеў атрымаць нейкі ліст з дому. Але што магло здарыцца, каб малады мужчына, які захоўваў спакой пасля абвяшчэння прысуду аб шаснаццаці з лішнім гадах зняволення, раптам упаў у такую дэпрэсію, што вырашыў накласці на сябе рукі?

Дэпрэсія ў калоніі — з’ява страшная. У маім атрадзе мужчына, які на працягу аднаго месяца страціў жонку і маці, спрабаваў перарэзаць сабе горла, і толькі няведанне ўласнай анатоміі не дало яму памерці. Але там — дзве такія жахлівыя страты і двое непаўналетніх дзяцей, якіх аддалі ў дзіцячы дом. А з Андрэем — што?

Не ведаю.

Ведаю толькі, што гэта не выхад.

Каментары2

  • Бэчар
    15.01.2026
    Дык вось спытайце ў Фядуты які адсотак "бэчараў" сядзела на зоне, а хто ўсе тыя людзі якія так ганебна звалі бычарамі?Зтотгэтыя людщі? лукашенкі у масках? які народ? Я прысвечаю сваю нобелеўскую прэмію усяму народу Беларусі. Бэчар, ці тым хто з'ехау́, ці тым хто застау́ая і зігануу́, каб выжыць? Каму, Быляцкі? Мы былі у палоне у іншапланецян. Уся краіна іншапланецене. Я сярод іх жыву. А дзе вы жылі? Як можна было лохам такім быць, ты ж галоўны піаршчык лукашэнкі быў. Чаму лохаў якія падвялі печатаюць у газэце? Што гэта? Чаму лукашэнка за лохаў атрымоўвае зняццё санкцый, а лохі, не тое што не папрасілі парабачэння ва ўсіх каго яны падманулі, падвялі, не , яны героі, яны у шакаладзе. За іхні правал іх не звольнілі. Можа то быў не правал, а посьпех?
  • Alex
    15.01.2026
    А трэба было адказваць: калі такіх як я меньш каля трону стане, хто гэтую сістэму і сфарміраваў - фарміруе і зараз. Жаль хлопца, не разумеў з кім размаўляў.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт1

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца2

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

Лондан доўга лічыўся сталіцай нажавых нападаў. Як гораду ўдалося збіць хвалю гвалту?12

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд5

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт1

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць