Грамадства66

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты

Вольга Севярынец, жонка былога палітвязня Паўла Севярынца, расказала ў вялікім інтэрв'ю «Радыё Свабода», з якой неверагоднай салідарнасцю з боку людзей сутыкалася яе сям'я ў той час, калі Павел быў за кратамі.

Сям'я Севярынцаў пасля ўз'яднання ў Вільні. Фота: фэйсбук-старонка Паўла Севярынца

«Выказаць усю тую любоў, падтрымку, салідарнасць, якую беларусы аказвалі нашай сям’і ў Беларусі, не хопіць ні слоў, ні гісторый.

Была адна жанчына, якую я называла Францішку цёцяй. І ён пасля вельмі здзівіўся, што гэта не яго родная цёця.

Ёсць людзі, якія нібыта ўзялі нас на рукі і панеслі. Яны прыйшлі ў нашу сям’ю і сталі як родныя. Я мусіла аднекавацца, што не трэба ўжо ніякай дапамогі, памажыце можа іншым. А яны кажуць: «Скажыце, што заўгодна, што вам трэба, мы ўсё зробім, мы ўсё прывязем».

Першае Раство без Паўла ў нас скрыня з-пад тэлевізара была запоўненая цукеркамі. Людзі прыносілі. Мы іх елі да восені наступнага года. Уся шафа была застаўленая падарункамі. Мы не ведалі, што з імі рабіць.

Гэбісты раз прыйшлі, адкрылі шафу і кажуць: «Гэта хіба што падарункі». А я адказала: «Так, бачыце як нас падтрымліваюць». Нават яны гэта зацанілі.

Салідарнасць была бясконцай. Калі часам было цяжка, то светлых беларусаў было ў сотні разоў болей», — гаворыць Вольга Севярынец.

Каментары6

  • Gust
    16.01.2026
    Безумоўна нягледзячы на ўсю салідарнасць і да т. п., тут зло перамагае, дрэнных людзей гэта сотні і сотні тысяч, усе гэтыя карныя органы, улады, дый армія не разважаючы калі загадаюць, будзе страляць у людзей. Таму з'язджаем, з'язджаем, з'язджаем, выйсця няма
  • Чорны
    16.01.2026
    Ёсік, Ня нашая назва, таму й "ГэБэ". Кэй Джі Бі не перакладаюць. Таму й НКВД, а не НКУС.
  • Не чытала Лiсты зь лесу
    16.01.2026
    Стос кансэрвау быу ад падлогi да столi - эурапейскiя дыпляматы шануюць хрысцiян

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец135

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты13

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да вайны з Еўропай27

Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец135

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць