Грамадства1010

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Праваабаронцы «Вясны» атрымалі пацвярджэнне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр грамадзянін Расійскай Федэрацыі палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. Па папярэдняй інфармацыі, гэта здарылася 11 кастрычніка 2024 года.

Дзмітрый Шлетгаўэр

Дзмітрый Шлетгаўэр прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына ягонай смерці невядомая.

Летам яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за «шпіянаж» (арт. 358 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). 

З сацсетак стала вядома, што Дзмітрыю Шлетгаўэру 22 гады. Ён нарадзіўся ў расійскім Слаўгарадзе ў Алтайскім краі. У 2018 годзе атрымаў беларускі ДНЖ. Хлопец працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.

Крыху менш за год палітвязня ўтрымлівалі за кратамі. Па інфармацыі праваабаронцаў, таксама быў затрыманы і брат Дзмітрыя, але пазней яго дэпартавалі ў Расію.

Некалькі месяцаў таму над Шлетгаўэрам адбыўся суд паводле двух артыкулаў Крымінальнага суда. Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у яго нарадзілася дзіця.

У раскладзе судоў на сайце Вярхоўнага суда не было інфармацыі пра разгляд яго крымінальнай справы — толькі дата разгляду яго апеляцыйнай скаргі. Апеляцыя прайшла 30 жніўня, рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Эдгара Марцірасяна.

Па інфармацыі «Вясны», Дзмітрыю прызначылі 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Напачатку восені яго накіравалі адбываць тэрмін у магілёўскую калонію № 15. Незадоўга пасля этапу яго знайшлі памерлым, але дакладная прычына смерці невядомая.

Каментары10

  • Беларус з-пад Маладэчна
    01.11.2024
    Не забывайце што гэта РАСЕЕЦ!!
  • Узброенае
    01.11.2024
    Памёр цi забiлi? Беларусам трэба пачынаць дзейнiчаць жорстка
  • Сань
    01.11.2024
    Як гэта невядомая? Вядомая. Яго забілі лукашысты. І няма ніякай розніцы, якім метадам. Ці то збілі, ці то псіхалагічна давялі да абвастрэння хваробы, ці то яшчэ нешта.... Гэта ўсё роўна забойства.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць