Свет33

Яшын, Навальная і Кара-Мурза правядуць у Берліне марш за мір

Расійскія апазіцыйныя палітыкі Ілья Яшын і Уладзімір Кара-Мурза, а таксама ўдава загінулага ў расійскай калоніі палітыка Аляксея Навальнага Юлія Навальная правядуць 17 лістапада ў Берліне антываенную дэманстрацыю, піша Deutsche Welle.

Фота: unsplash.com / Håkon Sataøen

«Гэта будзе марш з патрабаваннем вывесці расійскія войскі з Украіны, судзіць Уладзіміра Пуціна як ваеннага злачынцу і вызваліць усіх палітвязняў», — заявіў Яшын у сацсетках у сераду.

Палітыкі заклікалі ўдзельнічаць у антываенным руху

Яшын нагадаў, што ў РФ цяпер «няма магчымасці праводзіць легальныя акцыі пратэсту». «Але мы ўсё яшчэ можам паказаць, што мірная, свабодная і цывілізаваная Расія існуе. Мы існуем, мы не маўчым і мы дзейнічаем разам», — напісаў ён. Ілья Яшын заклікаў тых, у каго ёсць такая магчымасць, прыехаць у Берлін і прыняць удзел у маршы. «Станьце побач з намі і ўдзельнічайце ў антываенным руху», — дадаў ён.

У сваю чаргу Юлія Навальная апублікавала відэа, у якім разам з Яшыным і Кара-Мурзой заклікала прыняць удзел у берлінскай акцыі. У гэтым відэа прапануецца «заглянуць у будучыню», у якой Расія «жыве ў міры са сваімі суседзямі» і «гарантуе сваім грамадзянам свабоду, справядлівасць і бяспеку».

«Гэтым маршам мы хочам не толькі аб’яднаць дэмакратычныя і антываенныя сілы, але і падтрымаць нашых суграмадзян у Расіі, якія знаходзяцца ў закладніках у пуцінскага рэжыму», — заявілі апазіцыянеры. На старонцы акцыі ў Facebook пазначана, што яна пачнецца а 14-й гадзіне (16.00 па Мінску).

Каментары3

  • Янка
    30.10.2024
    Як немагчыма з лайна зрабіць цукерку - так немагчыма ператварыць Расейскую Імперыю ў "мірную, свабодную і цывілізаваную" краіну.

    Бо адзінае, што утрымлівае яе кардынальна розныя і калісці заваяваныя народы ў адзінай дзяржаве - гэта жорсткая цэнтралізаваная ўлада маскоўскай метраполіі і мясцовыя князі-намеснікі. Якія ёсць альбо з ліку мясцовых калабарантаў, альбо ўвогуле дасланыя Масквой варагі.

    У любым выпадку ўсе кандыдатуры ухваленыя Крамлем, яны непапулярныя на месцах і трымаюцца на штыках метраполіі. Хіба што толькі ў Кадырава існуе дэ-факта ўласная гвардыя і даволі моцная дэспатычная аўтаномія, у межах якой расейскія законы дэ-факта ня дзейнічаюць. Карацей укажучы - дакладны рімэйк Залатой Арды.

    Падпарадкаваныя Крамлю манаполіі безлітасна рабуюць прыродныя багацці ўскраінаў і перапрадаюць іх за мяжу пераважана ў якасці сыравіны, рэшткі ж дазваляецца рабаваць намеснікам. Частка з прыбыткаў Масквы вяртаецца ў калоніі дзеля размеркавання намеснікамі. Тыя зноў крадуць і рэшткі маскоўскіх субсідый накіроўваюць на ўтрыманне ў рэгіёне ўзроўню жыцця - вельмі нізкага, але роўна настолькі, каб абарыгены не бунтавалі і не стваралі праблем Крамлю.

    То бок і палітычны, і эканамічны лад Расеі - цалкам імперскія і таму спробы яе рэфармавання прывядуць толькі да новага пуцінізму.
  • Толькі развал рф
    30.10.2024
    НН, напішыце лепей пра апошняе інтэрв’ю Навальнай, дзе так і смярдзіць імперскасцю ад яе заяў, што не варта пастаўляць зброю Украіне ды праводзіць аперацыю ў Курскай рэспубліцы.
  • .
    30.10.2024
    Гэта так, але па гэтых мерапрыемствах цікава, ці змогуць для пачатку "антываенныя рускія" размыць і перамагчы тую ватную аўдыторыю, якая даўно прысутнічала ў эміграцыі і канкрэтна ў Берліне.
    Яны кожны год святкавалі 9 траўня (пра што ёсць фільм Сергея Лазніцы).

    Наколькі памятаю, на адной з канферэнцый расейскай эміграцыі вісела мапа, дзе замест РФ шмат аўтаномных дзяржаў. Таксама цікава, ці шмат людзей такое падтрымлівае і ўвогуле разумее.

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў154

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Сабачая савецкая сістэма». Алесь Бяляцкі расказаў пра стаўленне ў турме да нобелеўскага лаўрэата8

Сабаленку другі год запар прызналі найлепшай тэнісісткай свету15

У Клічаве проста па вуліцы горада шпацыравала рысь ВІДЭА2

У Бразіліі ўраган зламаў і паваліў статую Свабоды ВІДЭА

Аляксей Хлястоў ды Іна Афанасьева праспявалі разам8

У Мінску запрацаваў новы ГЦ. Народ сабраўся яшчэ да адкрыцця2

Людзі навучыліся здабываць агонь на 350 000 гадоў раней, чым меркавалася

Пад Мінскам выставілі на продаж сядзібу XVIII стагоддзя амаль за паўмільёна даляраў1

Жыхар Магілёва забіў маці дваіх дзяцей у іх на вачах, яго абвінавацілі праз 20 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў154

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць