Грамадства166166

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку

Лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк некалькі разоў рэзка выказваўся пра Марыю Калеснікаву, якая цяпер за кратамі. Палітык называў яе «палітычным нішто». 

Tatiana Khomych Zenon Pozniak Таццяна Хоміч Зянон Пазняк Татьяна Хомич Зенон Позняк
Таццяна Хоміч і Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва», скрыншот відэа TOK_talk / YouTube

У новым выпуску ТОКу сузаснавальніца Асацыяцыі сваякоў і былых палітзняволеных, сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч заўважыла, што хацела б, каб на каментары ў бок палітвязняў яны самі маглі адказаць.

«Не тое, каб такіх каментарыяў не было, але я не лічу гэта правільным, увогуле, каб такое гучала. Але ён [Пазняк] хіба можа сабе дазволіць», — сказала Таццяна і дадала:

@tokbelarus «У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку #беларусь #нашаніва #sosmaria #марияколесникова #белорусы #бабарико #зянонпазняк ♬ transgender - &lt3

«Мне здаецца, што для тых, хто быў у Беларусі ў 2020-м, яны дакладна разумеюць, што гэта не так. І мне часам здаецца, што неяк за гады ў людзей трохі быццам бы мяняецца памяць, [адбываецца] перапісванне гісторыі.

Я думаю, што тыя, хто быў у Мінску, прычым не толькі ў жніўні, верасні, лістападзе, на пратэстах, але і тыя, хто быў у ліпені, калі пачыналася трыа [Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай], хто быў у чэрвені, прыходзіў на зборы подпісаў ці сам удзельнічаў, у іх зусім іншае меркаванне аб тым, што адбывалася.

І з гэтага пункту гледжання часам бачу ў дыяспарах сярод людзей, якія жывуць вельмі даўно за мяжою, вось гэтае трохі неразуменне сітуацыі, што было ў 2020-м, з чаго ўсё пачыналася насамрэч».

Глядзіце цалкам:

Каментары166

  • Мы памятаем
    27.10.2024
    Як "лідары" адсежваліся, пакуль народ пад стэллай знішчалі. І толькі калі пратэст зрабіўся па-сапраўднаму масавым, выпусцілі Калеснікаву сардэчкі паказваць.
  • Мы ўсё бачым
    27.10.2024
    Таццяна Хоміч вельмі карэктна выказалася, ні пра якое "хамства Пазьняка", як гэта вынесла ў застаўку рэдакцыя, Таццяна не казала. Не трэба прыпісваць Таццяне нападак на Пазьняка.
  • Хех
    27.10.2024
    Ну дзед 30 год ужо не быў у Беларусі, адарваны ад народа, жыве ў выдуманым свеце з нейкімі іншымі беларусамі, але яны такія, якія ёсць, падтрымаўшыя Калеснікаву ў 2020.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць