Грамадства66

Пасля прызначэння даты выбараў «экстрэмістаў» прымушаюць падпісаць адмысловую паперу

Як стала вядома «Салідарнасці», пасля прызначэння даты выбараў на 26 студзеня 2025 года сілавікі ўзмацнілі кантроль над раней асуджанымі па палітычных артыкулах беларусамі. Усім тым, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях як адбыўшыя тэрміны ў калоніях ці на «хіміі», выносіцца «афіцыйнае папярэджанне», якое яны абавязаныя падпісаць.

Фота ілюстрацыйнае

Тэкст папярэджання даволі доўгі, у ім гаворыцца «аб недапушчальнасці дзеянняў па планаванні і здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу, захоп або ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» і пералічаныя іншыя дзеянні, якія падпадаюць пад вызначэнне «экстрэмізм» і інтэрпрэтацыі рэжыму Лукашэнкі.

На словах супрацоўнікі крымінальна-выканаўчых інспекцый папярэджваюць, што нельга распаўсюджваць «экстрэмісцкія матэрыялы», посціць і перасылаць паведамленні з каналаў, прызнаных «экстрэмісцкімі», «перашкаджаць законнай дзейнасці дзяржаўных органаў», у тым ліку выбарчых камісій.

Акрамя таго, павялічылася частата міліцэйскіх праверак былых палітвязняў і «хімікаў» дома, у тым ліку ў начны час. Можна меркаваць, што такі стан рэчаў будзе захоўвацца цягам усёй выбарчай кампаніі.

Нагадаем, што ўсе асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў за ўдзел у падзеях 2020 года і пасля, яшчэ на этапе следства пастаўленыя на прафілактычны ўлік як «схільныя да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці».

Пасля вызвалення гэтыя людзі заносяцца ў спецыяльны «экстрэмісцкі» спіс МУС, які рассылаецца ў банкі, службы занятасці, мабільным аператарам, мытным органам і г. д. Беларусы, якія знаходзяцца ў гэтым спісе, сутыкаюцца з шэрагам абмежаванняў: ім складана ўладкавацца на працу, адкрыць банкаўскі рахунак і да т. п.

Каментары6

  • Тэкля
    26.10.2024
    Папярэджанне выносіцца нават тым, хто адбыў пакаранне і ў яго "пагашана" судзімасць. Ён зняты з уліку ў інспекцыі па выкананні пакаранняў. Тым не менш, "папярэджваюць"
  • Фуфайка
    26.10.2024
    Барадзед, ў ачко вашу савейскую армію
  • антыспіс
    26.10.2024
    "Пасля вызвалення гэтыя людзі заносяцца ў спецыяльны «экстрэмісцкі» спіс МУС, які рассылаецца ў"

    а мус хоць разумее, што тым самым уносіць сам сябе ў антыспіс?

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА28

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Магіляўчанка адсудзіла ў былога мужа 500 рублёў за абразы ў вайберы

Беларус зладзіў пад Барысавам вогненнае шоу проста на асфальце1

Беларус спрабаваў таемна ўвезці з Літвы дарагі гадзіннік, але зрабіў адну памылку4

Блогера Золкіна, які браў скандальнае інтэрв'ю ў Бабарыкі, мабілізавалі10

Базавая стаўка вырасце да 300 рублёў

«Губазікаўцы мне ў вочы казалі, што забілі Крыўцова». Фанат МТЗ Піпія — пра бойкі, катаванні і чалавечнасць8

Найлепшыя авіякампаніі свету па версіі пасажыраў2

EPAM думаў, што штучны інтэлект — гэта рэдкі шанец. Аказалася, усё складаней

Аграсядзібы чакаюць змены — новы закон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА28

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць