Навука і тэхналогіі

«Запчасткі для людзей» — вучоныя вырошчваюць крывяносныя сасуды ў лабараторыі

Яны ўжо даказалі сваю эфектыўнасць пры лячэнні ўкраінскіх салдат.

Ілюстрацыйны малюнак, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту

Пра новае дасягненне ў сферы біятэхналогій расказвае выданне The Wall Street Journal. Вучоныя з кампаніі Humacyte, якая знаходзіцца ў ЗША, здолелі ў сваёй лабараторыі вырасціць крывяносныя сасуды, каб дапамагчы пацыентам, у якіх яны былі пашкоджаныя ў выніку траўмы.

Для таго каб стварыць сасуд, выкарыстоўваюць 40-сантыметровую трубку з пластыкавай сеткі, якую змяшчаюць у пакет, напоўнены пажыўнымі рэчывамі, што стымулююць рост клетак (бялкі, вітаміны, мінералы, глюкоза). Затым у пакет дадаюць клеткі крывяносных сасудаў ад донараў, якія пачынаюць фарміраваць крывяносны сасуд.

На працягу двух месяцаў клеткі ствараюць чалавечую артэрыю, трываласць якой надае калаген. У той жа час пластыкавы каркас паступова раствараецца. Пасля гэтага з дапамогай спецыяльнага мыйнага сродку на працягу пяці дзён новы сасуд прамываюць, каб пазбавіцца ад жывых клетак.

У выніку вучоныя атрымліваюць бледную белую трубку, якая працуе як крывяносны сасуд. Яна атрымала назву «бясклетачны тканкаінжынерны сасуд». Ім замяняюць пашкоджаны ўчастак сасуда, і паступова ўласныя клеткі пацыента засяляюць яго.

Аўтары распрацоўкі адзначаюць, што вырашчаны ў іх лабараторыі сасуд не патрабуе размарожвання ці гідратацыі, як гэта адбываецца з некаторымі іншымі тыпамі тканак і прадуктаў крыві.

Кампанія ўжо правяла першыя тэсты на пацыентах. Імі сталі 69 чалавек у ЗША і Ізраілі з траўмамі ад агнястрэльнай зброі, няшчасных выпадкаў на працоўным месцы, аўтамабільных аварый і іншых.

Таксама бясклетачны тканкаінжынерны сасуд кампаніі Humacyte быў выкарыстаны пры лячэнні 19 параненых украінскіх салдат у рамках спецыяльнай гуманітарнай праграмы, якая была ўхваленая Упраўленнем па санітарным наглядзе за якасцю прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA). Спецыялісты Humacyte кансультавалі ўкраінскіх хірургаў праз Zoom.

Цяпер кампанія вывучае, ці могуць іх крывяносныя сасуды дапамагчы людзям, якія праходзяць дыяліз. Такім пацыентам часта даводзіцца карыстацца пластыкавымі катэтарамі, што можа прывесці да інфекцый. Яны таксама тэстуюць сваю распрацоўку на людзях з захворваннем перыферычных артэрый, якое выклікае боль ад звужаных крывяносных сасудаў.

У кампаніі таксама выказваюць надзею, што іх бясклетачны тканкаінжынерны сасуд зможа дапамагчы пацыентам пры шунтаванні сэрца. Цяпер гэтая працэдура прадугледжвае забіранне часткі артэрыі ці вены з іншага месца цела і ўшыванне яе ў сэрца, каб абысці заблакаваны сасуд. Вырашчаныя ў лабараторыі сасуды могуць зрабіць такі перашчэп непатрэбным.

Каментары

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу9

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу9

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць