Грамадства11

У верасні паводле крымінальных палітычных спраў асудзілі не менш за 170 чалавек

За верасень, паводле папярэдніх звестак, былі асуджаныя 170 чалавек, з якіх 46 жанчыны і 124 мужчыны. «Вясна» традыцыйна распавядае асаблівасці крымінальнага пераследу ў мінулым месяцы.

Разбіўка па рэгіёнах у верасні выглядала наступным чынам:

  • Мінск — 61 чалавек;
  • Брэсцкая вобласць — 44 чалавекі;
  • Гомельская вобласць — 20 чалавек;
  • Мінская вобласць — 25 чалавек;
  • Магілёўская вобласць — восем чалавек;
  • Віцебская вобласць — дзевяць чалавек;
  • Гродзенская вобласць — тры чалавекі.

Пераслед сем'яў

У верасні працягвалася практыка пераследу цэлых сем'яў або груп сваякоў паводле «народнага» 342 артыкула Крымінальнага кодэкса. У Дзяржынску ў межах судовага разбору слухаліся справы ў дачыненні да Ірыны і Андрэя Шайкоўскіх, а таксама Аляксандра і Таццяны Грышкевічаў. У судзе Маскоўскага раёна Мінска слухалася справа Аляксея і Людмілы Паўловіч. У судзе Ленінскага раёна Брэста былі асуджаныя муж і жонка да двух і аднаго года пазбаўлення волі адпаведна — Генадзь і Ганна Васілюк. Суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову Льва Іўчына, бацьку якога, Валерыя Іўчына, трыма месяцамі раней гэты ж суд асудзіў да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.

У верасні 12 чалавек асудзілі паўторна

У верасні працягвалася тэндэнцыя паўторнага і наступнага асуджэння грамадзян, раней рэпрэсаваных паводле палітычных матываў. Віцебскі абласны суд асудзіў па сукупнасці з папярэднім прысудам лідарку незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольгу Брыцікаву да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле артыкулаў аб «закліках да санкцый», «распальванні варожасці» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Раней гэтым жа судом яна была асуджаная да трох гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула аб распальванні варожасці.

Суд Ленінскага раёна Брэста асудзіў паводле 342 артыкула КК Генадзя Васілюка сумарна да двух гадоў пазбаўлення волі. У лютым гэтага года мужчына быў асуджаны судом Маскоўскага раёна Брэста паводле артыкула аб «паклёпе на адрас Лукашэнкі». Гомельскі абласны суд разглядаў справу ў дачыненні да Леаніда Козыра паводле артыкулаў аб «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» і «ўдзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні». Два гады таму мужчына асуджаўся судом Цэнтральнага раёна Мінска паводле артыкула аб абразе прадстаўніка ўлады.

Суд Першамайскага раёна Мінска асудзіў да аднаго года і трох месяцаў пазбаўлення волі Змітра Дашкевіча паводле артыкулаў аб удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. За два гады абаронца Курапатаў зазнаў некалькі крымінальных спраў паводле кожнага з гэтых артыкулаў у судзе Маскоўскага і Першамайскага раёнаў Мінска, а таксама ў судзе Барысаўскага раёна.

Супраць асуджанага ў чэрвені гэтага года судом Кіраўскага раёна Юрыя Аверкава паводле артыкула аб абразе прадстаўніка ўлады паўторна ўжылі пераслед у Магілёўскім абласным судзе паводле артыкулаў аб «распальванні варожасці» і «масавых беспарадках».

Толькі за верасень зафіксаваныя восем выпадкаў пераследу раней рэпрэсаваных грамадзян паводле 411 артыкула, які прадугледжвае магчымасць дадання тэрміну турэмнага зняволення за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Акрамя Змітра Дашкевіча, якога судзілі паводле гэтага артыкула, таксама судзілі:

  • Алега Яфрэменку і Апанаса Афанасенкава — у судзе Барысаўскага раёна;
  • Уладзіміра Цыгановіча — у судзе Мазырскага раёна;
  • Рамана Марусава — у судзе Ленінскага раёна Магілёва;
  • Андрэя Будая — у судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска;
  • Сяргея Раманава асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі судом Горацкага раёна;
  • Тамаз Піпія асуджаны судом Наваполацка на паўтара года пазбаўлення волі.

У 46% у абвінавачванні меўся артыкул 342 КК

Асноўную долю ў структуры крымінальнага пераследу паводле палітычных матываў складаюць крымінальныя справы паводле 342 артыкула КК. 46% людзей, супраць якіх былі ўжытыя рэпрэсіі ў верасні, мелі ў абвінавачванні гэты артыкул.

Пры гэтым практыка выкарыстання гэтага артыкула мае рэгіянальную спецыфіку — у Брэсцкай вобласці паводле артыкула за ўдзел у стыхійных мірных сходах у жніўні і верасні 2020 года ў Брэсце, Брэсцкім раёне і Бярозе судзяць пераважна групы людзей, ставячы ім адны і тыя ж эпізоды. Пры гэтым ужо ў Пінску практыка пайшла ў бок пераследу грамадзян па адным чалавеку — толькі за верасень у гэтым горадзе былі асуджаныя сямёра чалавек.

Каментары1

  • Цьху
    17.10.2024
    Канвеер рэпрэсій пад лукашысцкай шыльлай “марафона адзінства”.

Цяпер чытаюць

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС27

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў59

«Думала, гэта расійскія рублі». Беларусаў абурыла цана лячэння сабакі5

«Убачыла ў Польшчы Conte — шакавала цана». Беларусы расказалі, што вязуць з Польшчы, а што — назад3

Швейцарскі ледавік аддаў целы альпіністаў, якія загінулі 34 гады таму2

Аператар Life мяняе тарыфы: што зменіцца з верасня2

Камандзір роты сам паехаў на пікапе пад агнём, каб выратаваць цяжкапараненых байцоў. Ён стаў Героем Украіны10

«Альбо супрацоўніцтва, альбо ШІЗА і новая справа». Марфа Рабкова і Наста Лойка — пра ціск, страх і змены ў калоніі6

Беларускі крымінальнік з забаронай на ўезд у Расію ламануўся на фронт. Але на мяжы яго арыштавалі і зноў пасадзілі3

Трамп пацвердзіў планы сустрэцца з Кім Чэн Ынам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС27

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць