Грамадства6969

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах

Па жанчыну прыслалі байцоў спецпадраздзялення САХР.

Відэа затрымання жыхаркі Калінкавічаў з'явілася ў тэлеграм-каналах сілавікоў. Сцвярджаецца, што жанчыну затрымалі за супрацоўніцтва з «экстрэмісцкімі» рэсурсамі.

Жанчыну абвінавачваюць у тым, што яна нібыта перадала відэаматэрыялы адміністратарам «дэструктыўных тэлеграм-каналаў», чым пасеяла паніку сярод насельніцтва. За гэта ў дачыненні да жанчыны нібыта завялі крымінальную справу.

Учора ў чатах Калінкавічаў быў апублікаваны запіс з камеры назірання. На відэа адлюстравана падзенне расійскага ўдарнага беспілотніка. Відэа суправаджаецца нарастаючым шумам рухавіка і гучным гукам выбуху. Гэты гук пачулі жыхары ўсяго райцэнтра і суседніх вёсак 3 кастрычніка ў 04:54.

Калі вы ведаеце больш пра тое, што здарылася ў Калінкавічах, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў тэлеграм @nn_editor, на мэйл [email protected] або любому з супрацоўнікаў «НН», якога ведаеце асабіста.

Каментары69

  • Беня
    04.10.2024
    Налоги же не зря взимают и, - все при деле.
  • Аскольд
    04.10.2024
    им не стыдно самим в полном экипе задерживать женщин и пенсионеров? Каким же убогим надо быть, что бы еще выкладывать такие «геройства».
  • Лёлік з-пад Лімасола
    04.10.2024
    Дзякуй богу, тэрарыстку схапілі, можна спаць спакойна

Цяпер чытаюць

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму1

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў2

Трамп падпісаў статут Рады міру6

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі2

Прызначаны новы міністр фінансаў3

Боты абверглі наяўнасць смогу ў Мінску. Пачытайце: смехата!7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць