Стадыён «Дынама» ладзіць рамантычныя вячэры на футбольным полі пад зорным небам
Незвычайны рэстаран пад адкрытым небам з'явіцца на футбольным полі — гэта эксклюзіўная прапанова ад мінскага рэстарана «Авіньён» і стадыёна. Абяцаюць жывую музыку і цёплыя пледы.

Столік на дваіх каштуе 390 рублёў. Чым жа плануюць частаваць? Пачнуцца гастранамічныя прыгоды з салаты з дыні, прашута і мацарэллы з інжырнай запраўкай або грэцкай салаты са смажаным ласосем і авакада. У якасці асноўнай стравы на выбар прапануюць рызота з белымі грыбамі, асарці грыль з рыб і морапрадуктаў, а таксама ялавічныя шчочкі ў чырвоным віне з пюрэ з сельдэрэю і бульбы Альюмет. Варыянты закусак — фінікі, фаршаваныя пастай з сырам Дорблю і грэцкімі арэхамі, тунец тэрыякі з чука салатай і арэхавай падліўкай, часночныя крэветкі, ялавічны язык з вешанкамі. Мініяцюрны дэсерт назвалі «Чорны квадрат Малевіча». Запіваць гэта ўсё можна морсам ці «Тархуном», ці нават келіхам ігрыстага.
Напісана, што вячэра пройдзе 1 верасня, але прадугледжана і рэзервовая дата — 6 верасня. Забраніраваць можна толькі да 30 жніўня.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары