Сёння ў Алімпіядзе возьме ўдзел адзін прадстаўнік Беларусі. За кім сачыць сёння і заўтра?
6 жніўня на Champ-de-Mars Arena пачне выступ у грэка-рымскай барацьбе прадстаўнік беларускай каманды Абубакар Хаслаханаў (вагавая катэгорыя да 97 кг)

У катэгорыі 97 кг яго першым супернікам у 1/8 фіналу стане Роберт Кобліашвілі з Грузіі. Пачатак спаборніцтваў у 12.30. У 13:50 пройдзе чвэрцьфінал, увечары — паўфінал.
У сераду, 7 жніўня, пройдуць папярэднія заплывы на байдарках з удзелам Уладзіслава Крыўца (1000 метраў). Першы заплыў у 11:40. 1/4 фіналу ў 15:10.
Таксама ў сераду адбудуцца спаборніцтвы па таэквандо (Георгій Гурцыеў, да 58 кг). Выданне Sport Illustrated спрагназавала Георгію золата.
У чацвер, 8 жніўня, пройдуць заплывы на каноэ з удзелам Юліі Трушкінай (200 м).
Фінальныя заплывы на байдарках і каноэ адбудуцца ў суботу.
У беларусаў на Алімпіядзе — тры медалі: золата Івана Літвіновіча ў скачках на батуце, срэбра Віялеты Бардзілоўскай у скачках на батуце, і срэбра Яўгена Залатога ў акадэмічным веславанні.
Лідзіруе па медалях зборная ЗША — 79 медалёў (21 залаты, 30 срэбраных, 28 бронзавых), у Кітая — 53 (21+18+14), у Францыі — 47 (13+16+18).
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Гэта такая праява стакгольмскага сіндрому, НН?