Грамадства2424

У Святланы Ціханоўскай мяняецца дарадца па прававых пытаннях

Крысціна Рыхтэр пакідае пасаду дарадцы Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, якую яна займала з канца снежня 2022 года. Ёй на змену прыходзіць Лявон Марозаў, піша «Люстэрка».

Лявон Марозаў. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Крысціна Рыхтэр называе сваё рашэнне аб пакіданне пасады «асабістым і абдуманым», а асноўнай прычынай для яго называе стомленасць:

«Зараз адчуваю, што прыйшоў час крыху запаволіць тэмп, каб засяродзіцца на сваім здароўі, стане ў цэлым, а таксама правесці больш часу з сям'ёй».

Канкрэтных планаў на сваю прафесійную будучыню ў яе пакуль няма, але запэўнівае, што будучая дзейнасць будзе «адназначна звязаная з падтрымкай Беларусі і дапамогай беларусам».

Офіс Святланы Ціханоўскай на развітанне гаворыць пра Крысціну Рыхтэр цёплыя словы, падкрэсліваючы яе вялікую ролю ў стварэнні юрыдычнага аддзела і наладжванні яго эфектыўнай працы. Кандыдатуру свайго пераемніка Офісу, як сцвярджаецца, прапанавала яна сама.

Новым дарадцам Ціханоўскай па прававых пытаннях стаў Лявон Марозаў — юрыст, выкладчык і былы міжнародны сакратар Нацыянальнай моладзевай рады «РАДА».

Лявону Марозаву 36 гадоў, ён нарадзіўся ў Клімавічах Магілёўскай вобласці. Скончыў МІПСА па спецыяльнасці «міжнароднае публічнае права», пасля — магістратуру гэтай самай ВНУ. Пасля гэтага стаў выкладчыкам у родным універсітэце. Таксама выкладаў і ў В'етнаме.

У 2016 годзе Марозава звольнілі з МІПСА па палітычных матывах, пасля чаго ён пачаў працаваць у праваабарончых і грамадскіх арганізацыях Беларусі. Больш за пяць гадоў прадстаўляў Беларускую нацыянальную моладзеваю раду «РАДА» на міжнародным узроўні, а таксама быў экспертам працоўнай групы па правах моладзі ў Еўрапейскім моладзевым форуме ў Бруселі.

У 2020 і 2022 гадах Лявон Марозаў стаў аўтарам альтэрнатыўных дакладаў па правах моладзі ў рамках універсальнага перыядычнага агляду ў Раду ААН па правах чалавека, а таксама альтэрнатыўнай справаздачы па правах моладзі ў Камітэт ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах. У якасці эксперта па правах чалавека працаваў у Ліване, Зімбабвэ, Філіпінах і ў дзесятку краін Еўрапейскага Саюза.

Каментары24

  • Acab
    17.07.2024
    Вось, любы чытачэ, якім трэба быць спэцыялістам адмыслоўцам, каб цябе запрасілі чытаць лекцыі ў Віэтнам?
    Якія, на тваю думку, скаўты зь Віэтнаму прыязджаюць шукаць лектараў ў БССР.
    Далей дадумаеш, любы чытачэ.
  • Бобр
    17.07.2024
    Крокі Мзс Беларусі мацнейшыя за дзейнасць кабінета. Грамадзянам ЭЗ безвіз у Беларусь, а ветлівым, мірным беларусам плаці грошы перакупам за месца на складанне дакументаў на візу. І апошнім часам вялікая верагоднасць адмове ў візе ў ЭЗ. Потым чэргі на пабыты . На халера была тая рэвалюцыя?))) Можа варта кабінету падумаць аб беларусах, хоць аб іх частцы, а не а новых санкцыях, якія з большага дзейнічаюць на простых беларусаў, чым на таталітарную ўладу?
  • Ганьба
    17.07.2024
    Яшчэ адна насядзелася на грантавых заробках, 0 дапамогі беларусам, 0 прыцягнутых да адказнасці гвалтаўнікоў, суцэльныя фіяска з правамі беларусаў у Еўропе - і спакойненька сыйшла "папраўляць здароўе"! Не дай Бог, каб такія працягвалі займацца "падтрымкай і дапамогай беларусам", бо будзе толькі горш.
    Хай ідзе лепш павучыцца еўрапейскаму праву і як з ім сапраўды трэба працаваць ў якую юрыдычную кантору (у прыстойную ня возьмуць, але хоць стажорам якім у Чырвоны крыж), як той герой Зікрацкі ціхенька і хуценька ў свой час зваліў.

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў2

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў12

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?2

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут8

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць