Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч быў затрыманы 8 мая 2024 года і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за размяшчэнне ў фэйсбуку выявы бела-чырвонага-белага і ўкраінскага сцягоў. Яго арыштавалі на 15 сутак, і з таго часу на волю ён так і не выйшаў.
Сёння стала вядома, што яго пераводзяць з ІЧУ, дзе ён адбываў арышты агульнай працягласцю амаль два месяцы, у СІЗА. Супраць святара распачаты крымінальны пераслед. Дагэтуль застаецца невядомым, што менавіта яму інкрымінуецца.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Каментары