Свет44

У Ерэване пратэстоўцы разбілі намётавы лагер перад парламентам

У ноч на 10 чэрвеня ўдзельнікі шэсця на чале з архіепіскапам Багратам Галстанянам акружылі будынак парламента. Там адбыліся лакальныя сутычкі паміж мітынгоўцамі і паліцэйскімі.

Photolur

У Ерэване прыхільнікі руху «Тавуш у імя Радзімы» разбілі палаткі перад будынкам парламента і правялі там ноч, паведамляе «Настоящее время»

У ноч на 10 чэрвеня ўдзельнікі шэсця на чале з архіепіскапам Багратам Галстанянам акружылі будынак парламента. Там адбываліся лакальныя сутычкі паміж мітынгоўцамі і паліцэйскімі. Пазней частка ўдзельнікаў акцыі адправілася да ўрадавых лецішчаў на вуліцы Прашана, дзе іх таксама сустрэлі атрады сілавікоў.

Пад раніцу абедзве групы аб'ядналіся перад будынкам парламента. Зараз скрыжаванне перад будынкам парламента было перакрытае мітынгоўцамі, там разбілі палаткі.

Мітынг арганізаваў рух «Тавуш у імя Радзімы». Кіраўнік аб'яднання і кіраўнік Тавушскай епархіі Армянскай апостальскай царквы архіепіскап Баграт Галстанян заклікаў грамадзян пачаць у панядзелак акцыю непадпарадкавання і мітынгаваць на працягу 96 гадзін, каб «навязаць сваю волю» уладам.

«Мы павінны разам прыняць рашэнне, мы зможам вырашыць праблему, калі будзем знаходзіцца на вуліцы чатыры дні, 96 гадзін без перапынку, без сну, не выходзячы на працу», — заклікаў Баграт.

Ён звярнуўся да фракцый Нацыянальнага сходу з патрабаваннем ініцыяваць 11 чэрвеня сустрэчу, на парадку якой будзе адстаўка ўрада на чале з Ніколам Пашынянам і фармаванне новага Кабінета.

Падставай для мітынгаў у Арменіі сталі тэрытарыяльныя саступкі Азербайджану, якому Арменія паабяцала перадаць некалькі прыгранічных вёсак. Бакі падпісалі дакументы аб дэлімітацыі ў канцы красавіка. Працэдура вызначэння становішча межаў павінна была пачацца ў чатырох вёсках у Тавушскім рэгіёне.

Са слоў навуковага супрацоўніка Інстытута прыкладной палітыкі Арменіі Сяргея Мелканяна, гаворка ідзе пра вёскі, дзе праз сутыкненні на армяна-азербайджанскай мяжы ніхто не жыве з 1980-х. Яны знаходзяцца ў нейтральнай зоне паміж пазіцыямі армій дзвюх краін.

Пратэстоўцаў раздражняе пазіцыя Нікола Пашыняна і яго ўрада, які пад ціскам Азербайджана і асцерагаючыся новай вайны ідзе на тэрытарыяльныя саступкі ў аднабаковым парадку.

Каментары4

  • Acab
    10.06.2024
    Спакусіўся, прачытаў. Пераказваю: партыя вайны хоча мірным шэсьцем змусіць партыю і ўрад змабілізаваць іхіх знаёмых і суседзяй (а ня іх самых) і кінуць на фронт
  • Ара
    10.06.2024
    Если Пашинян твердо не уведет Армению из ЕАЭС и ОДКБ, россияне вот такими протестами будут убивать его постоянно.
  • З гэтых намётаў тхне рускімі
    10.06.2024
    Хачыкам яшчэ прыйдзецца сутыкнуцца з маскоўскімі казламі.

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць