ДТЗ здарылася ў Лагойскім раёне ў нядзелю. Каля вёскі Вялікія Бясяды Лагойскага раёна каля 17 гадзін сутыкнуліся Audi А6 і Ford Mondeo. Аўтамабілі зʼехалі ў кювет.

Як паведамілі ў МНС, ратавальнікі дэблакавалі і дасталі з Ford Mondeo жанчыну і яе дачку. 14-гадовая дзяўчынка пасля памерла ва ўстанове аховы здароўя.
Вадзіцелі аўтамабіляў не пацярпелі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі стала тое, што кіроўца Audi А6 на скрыжаванні нераўназначных дарог не саступіў дарогу іншаму аўто.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары