Вайна22

Хадаркоўскі: Нас чакае новая халодная вайна на бліжэйшыя 10-15 гадоў

Адзін з лідараў расійскай апазіцыі, былы кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі патлумачыў сваю заяву аб тым, што Украіна і Захад ужо фактычна прайгралі вайну, і расказаў, ці ёсць выйсце.

Міхаіл Хадаркоўскі Михаил Ходарковский Mikhail Khodarkovsky
Міхаіл Хадаркоўскі. Скрын відэа: bild_ru / YouTube

Як пісала «Наша Ніва», Міхаіл Хадаркоўскі на адным з выступаў у Германіі выказаў вельмі неаптымістычны прагноз развіцця вайны ва Украіне. У інтэрв'ю Bild ён больш падрабязна патлумачыў сваю пазіцыю.

«Мы маем справу з дэіндустрыялізацыяй Захаду. Дэ-факта на сёння Захад збірае снарады ў дробнасерыйнай вытворчасці. Зразумела, што гэта ў параўнанні з канвеернай вытворчасцю не дае таго ўзроўню прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці».

Олаф Шольц, Армін Папергер і Барыс Пісторыус на закладцы новага завода 12 лютага 2024 года. Фота: David Hecker / Getty Images

На погляд бізнэсмена, гэтая сітуацыя магла бы быць зменена ў выпадку атрымання прамысловасцю Захаду дзесяцігадовай замовы. Для яе выканання былі б змененыя прамысловыя плошчы і абсталяванне.

«І ў гэтым выпадку тая вытворчая эфектыўнасць, якая ёсць у заходняй індустрыі, перакрывае расійскую прыблізна ў два-тры разы пры параўнальных магутнасцях. Проста прадукцыйнасць працы ў два-тры разы вышэйшая на Захадзе», — заўважае Хадаркоўскі.

Па словах апазіцыянера, у рамках Мюнхенскай канферэнцыі яму стала зразумела, што такое рашэнне будзе прынята.

Але ён звяртае ўвагу на наступствы: «Гэты дзесяцігадовы цыкл стварае інтэнцыю халоднай вайны. Халодная вайна, імаверна, на бліжэйшыя 10, а то і 15 гадоў — непазбежнасць. І да гэтага трэба быць гатовымі».

«На еўрапейскім кантыненце толькі две магутныя арміі — расійская і ўкраінская»

Расійскі мільярдэр заўважае, што за два гады сітуацыя на фронце радыкальна змянілася. Па-першае, вайскова-прамысловы комплекс Расіі выйшаў на той аб'ём, які ён у прынцыпе можа выдаваць. Па-другое, радыкальна змянілася армія.

«Заходнія генералы, якія кажуць дурасці пра тое, што расійская армія падчас гэтай вайны аслабела, зусім не разумеюць сітуацыю. Магчыма, яна аслабела ў рамках нейкай іншай вайны, для якой значэнне будзе мець рэсурс у самалётаў, у бранятэхнікі, нейкія гіганцкія арміі.

Але для гэтай канкрэтнай вайны [выкарыстоўваюцца] тактыка дронавай вайны, танная ствалавая артылерыя, эфектыўная работа малымі групамі, сістэмы радыё-электроннай барацьбы», — падкрэслівае Хадаркоўскі і адзначае, што лічыць, што цяпер на еўрапейскім кантыненце ёсць дзве сур'ёзныя арміі — гэта расійская і ўкраінская.

«Магчыма, з цягам часу, праз некалькі гадоў, заходнія арміі ў працэсе асваення іх вопыту змогуць гэтым скарыстацца. Але сёння, заплаціўшы вельмі вялікую цану дзясяткамі тысяч чалавечых жыццяў, мы маем вось гэтыя арміі на кантыненце», — заўважае Хадаркоўскі.

Каментары2

  • Абы ляпнуць
    20.05.2024
    Нават каментаваць не хо....
  • М
    20.05.2024
    Вырабленае гэбоўскае ....но, кшталту Іларыёнава

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце3

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць