У Грэцыі суд апраўдаў журналіста, які раскрыў «таямніцу» сыходжання Жыватворнага агню
Суд у Афінах апраўдаў грэчаскага журналіста, які выкрыў цырымонію з'яўлення Жыватворнага агню ў Ерусаліме. Суд вынес рашэнне 29 сакавіка, піша РБК на падставе паведамленняў грэчаскай прэсы.

У 2018 годзе грэчаскі журналіст Дзімітрыс Алікакас паехаў у Іерусалім, каб даследаваць старажытны рытуал сыходжання Жыватворнага агню. На месцы Алікакас узяў інтэрв'ю ў некалькіх святароў, у тым ліку ў адказнага за рытуальныя прадметы — свечкі, якія нясуць у сабе Жыватворны агонь — храма Труны Гасподняй архіепіскапа Ісідара.
Архіепіскап у размове з журналістам расказаў, што агонь запальваюць з дапамогай запальнічкі. Інтэрв'ю з ім увайшло ў кнігу Алікакаса «Адкупленне. Справа аб Жыватворным агні», якая выйшла ў 2019 годзе.
Пасля гэтага Іерусалімскі патрыярхат падаў судовы пазоў на адрас журналіста і абвінаваціў яго ў паклёпе. Прадстаўнікі царквы настойвалі, каб Алікакас выдаліў відэа з архіепіскапам Ісідарам з інтэрнэту. Але суд стаў на бок журналіста.
Сыходжанне Жыватворнага агню адбываецца напярэдадні Вялікадня. Абрад сустрэчы агню праводзяць меркавана з IV стагоддзя. 4 мая 2024 года, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня, па традыцыі цырымонія прайшла ў Іерусаліме ў Кувукліі, мармуровай капліцы над пячорай Труны Гасподняй. Пазней агонь развозяць па ўсім свеце.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары