Грамадства1919

Бондарава стукала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»

Што напісала даносчыца?

Вольга Бондарава. Фота: яе старонка ў Facebook

Кіберпартызаны атрымалі доступ да базы даносаў у КДБ за дзевяць гадоў. Ёсць там паведамленні і ад прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Пры чым разабрацца яна прасіла з лукашэнкаўцамі.

«Прашу звярнуць увагу на няспынныя спробы ачарнення маёй асобы ў публічнай прасторы Святланай Вараніцай, намеснікам старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».

Ад майго імя ў чаце канала Святланы Вараніцы пакідаюць каментары. Скрыняць і тут жа выдаляюць. Без спасылак на пост, каб не адсачыць id. А потым агаворваюць мяне. Відавочны спробы аказаць ціск на кіраўніцтва БДПУ з тым, каб я была адлічаная. Прашу абараніць маё сумленнае імя і разабрацца ў сітуацыі, выявіць ачарняльнікаў і правакатараў»,

— пісала Бондарава ў КДБ.

У іншым паведамленні яна дадала, што сярод тых, хто яе цкуе, таксама карэспандэнтка АНТ Святлана Карульская.

Цёркі паміж Бондаравай і Вараніцай здараліся не раз. Вараніцы не падабаецца радыкалізм прарасійскай актывісткі, якая нападае на беларускую мову і спрабуе ўмяшацца ў жыццё кожнай сям'і.

Каментары19

  • Беларус
    28.04.2024
    Безпрацоўная Бандарава, якая прасоўвае у Беларусі крамлёўскія наратывы і ідэі рускага сьвету па знішчэнню ўсяго беларускага, піша даносы на лукашэнкаўскіх чыноўнікаў і функцыянераў. Пара бы ўжо праверыць саму Бондараву, на якія сродкі яна жыве ды ачарняе ўсё беларускае, бо хучтэй за ўсё яе фінансуе крэмль і фсб для вядзення такой дзейнасці.
  • Крынiца роднае мовы
    28.04.2024
    "Стучала ...."
    Рабiць паклёп , заудаваць кагосьцi
  • Типок Вагнерок
    28.04.2024
    Какая же она сексуальная! Настоящая русская красавица.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Вайсковец, якога ўпершыню эвакуявалі з баявой пазіцыі дронам, стаў Героем Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

Амерыканец два месяцы насіў у кашальку латарэйны білет, не ведаючы, што ён выйграў мільён

У мінскім метро расказалі, што рабіць у выпадку падзення на рэйкі

На пратэстах у Германіі людзей было не вельмі шмат, але давялося прымяняць вадамёты і пярцовы газ7

У верасні беларусы паставілі рэкорд па крэдытах на жыллё1

Кампанія супраць Хэлоўіна мае далёкасяжныя мэты25

На «Варшаўскім мосце» хтосьці кінуў ката. Гаспадар знік, на польскім баку прыняць жывёлу не могуць ФОТАФАКТ3

Калісьці тут жылі мільёны. Лазерныя тэхналогіі раскрываюць маштаб загінулай цывілізацыі Амазоніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць