Грамадства1313

Мэрам Наваполацка стаў былы намеснік Карпянкова. Што вядома пра Ігара Бурмістрава?

Старшынёй Наваполацкага гарвыканкама стаў 55-гадовы Ігар Бурмістраў. Апошняя яго пасада — першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС.

Ігар Бурмістраў

Кіраваць Наваполацкам зноў прызначылі сілавіка. Раней пасаду займаў кадэбіст Дзмітрый Дзямідаў, якога перавялі ў Віцебск кіраваць абласным саветам дэпутатам.

На яго месца стаў 55-гадовы генерал-маёр Ігар Бурмістраў, які рабіў кар’еру ва ўнутраных войсках. Некалі ён быў камандзірам вайсковай часці №5530 унутраных войскаў МУС у Полацку, таму мае дачыненне да рэгіёну.

У 2008-2014 Бурмістраў узначальваў спецназ у Гомелі (в/ч №5525) і шостую асобную спецыяльную мінскую міліцэйскую брыгаду ўнутраных войскаў (в/ч №5448).

Пасля быў першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў, намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі.

У 2018 Бурмістраў стаў першым намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС. Працаваў пад кіраўніцтвам Мікалая Карпянкова.

За датычнасць да разгону пратэстаў-2020 унесены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза.

У верасні 2023 года Ігар Бурмістраў быў звольнены ў адстаўку па ўзросце.

Каментары13

  • Пеця
    22.04.2024
    Яго людзі выбралі? Не? Тады які гэта "мэр"?
  • Cамотны вандроўнік
    22.04.2024
    Краіна далёка не Сінявокая! Гэта краіна -- Чорных палкоўнікаў!  Цяжка знайсці цяпер нейкую кантору, якой бы не кіраваў палкоўнік! Ну, хоць бы і Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат! Нафіга Беларусі  патрэбныя ВНУ і іх выпускнікі. У любым выпадку кіраўніком любога прадпрыемства паставяць міліцэйскага палкоўніка.... 
  • даведка
    22.04.2024
    Разгоном всех массовых акций народного протеста отныне будет командовать лично генерал-мэр Новополоцка.

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць