Грамадства77

У маі могуць закрыць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы Беларусі і Літвы 

Такім чынам на беларуска-літоўскай мяжы застанецца толькі адзін пункт пропуску. Год таму было шэсць.

Пункт пропуску «Беняконі» (з літоўскага боку «Шальчынінкай»). Фота: logist.today

Пункт пропуску «Шальчынінкай» («Салечнікі», з беларускага боку «Беняконі») на мяжы Літвы і Беларусі могуць закрыць у пачатку мая. Пра гэта піша «Коммерсант» са спасылкай на дырэктара па міжнародных транспартных аперацыях FM Logistic ў Расіі Яраслава Белавусава.

Спецыяліст удакладняе, што цяпер тэрмін чакання для грузавікоў у чарзе на мяжы з Літвой на памежных пераходах «Каменны Лог»/«Мядзінінкай» («Меднікі») і «Беняконі»/«Шальчынінкай» на ўезд у Беларусь складае 5-6 дзён, на выезд — каля 20 дзён.

У чарзе на пункце пропуску беларуска-польскай мяжы «Казловічы»/«Кукурыкі» на ўезд у Беларусь фуры стаяць 14—17 дзён, на выезд — 1—2 дні.

Праз такія затрымкі на мяжы з ЕС стаўкі фрахту ў міжнародных аўтаперавозках выраслі ўдвая, паведамляе кіраўнік кірунку міжнародных аўтаперавозак Noytech Supply Chain Solutions Іван Захарчанка.

У жніўні 2023 года літоўцы закрылі пункты пропуску «Шумск» («Шумскас», з беларускага боку «Лоша») і «Цверач» (Цвярачус, з беларускага боку «Відзы»),

У сакавіку былі закрытыя «Райгарад» («Райгардас», з беларускага боку «Прывалка»), і «Лаварышкі» («Лаварышкес», з беларускага боку «Катлоўка»).

Такім чынам на беларуска-літоўскай мяжы застанецца адзін пункт пропуску: «Мядзінінкай» («Меднікі», з беларускага боку «Каменны Лог»).

На латвійскай мяжы дзейнічае адзін пункт пропуску, з польскай адзін пункт для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, а таксама адзін пункт пропуску для грузавога транспарту.

Каментары7

  • Хуч
    17.04.2024
    Лабас квакас, не простыя беларусы шкодзяць, а абыякавасьць іхная. Калі замест таго, каб вырашыць проблем раз і назаўжды яны шукаюць шляхі абыходу.
  • Ён
    17.04.2024
    А што робяць нашы паважаныя прадстаунiкi апазiцыi усiх напрамкау за мяжой? Толькi лаяцца памiж сабой? Што-небудзь яны зрабiлi, каб сiтуацыя для простых людзей палепшылася? Цi яны толькi назiраюць за тым, як прапаганда абвiнавачвая ва усiх цяжкасцях на мяжы палякау, ЕС, лiтоуцау i гэтак далей? Нельга вырашыць гэтую праблему i потым пакласьцi сабе у залiк хоць нешта карысная дзеля тых, хто застауся у краiне i каму час ад часу трэба выехаць за мяжу, каб падыхаць паветрам свабоды? Паутруся - гаворка iдзе толькi аб паляпшэннях для звычайных паездак, а не для руху фур. Дзякуючы такому становiшчу суседзi атрымлiваюць ворагау, замест захавання яшчэ iснуючых сяброу...Трэбыы больш пiльны катнроль? Ну дык няхай ён будзе на мяжы, каб не ехалi па сваiх справах агенты КГБ, дзецi мiлiцыянтау, чыноунiкау, прапагандысты, былыя i дзейнiчыя карнiкi i iх пасобнiкi. Але пачынаць такi  кантроль трэба яшчэ пры выдачы вiз. Здзiуляя, што пры усей цяжкасьцi атрымання вiз для вялiкай колькасьцi лукашыстау няма праблем з выездам за мяжу, у краiны ЕС, цi ЗША, з атрыманнем любых дазволау...
  • Жора
    17.04.2024
    Тымчасам Святлана Георгіеўна ў далёкіх канадах гаворыць агульныя словы пра ўсё добрае супраць усяго дрэннага, замест таго каб дабівацца ўзнаўлення руху пасажырскіх цягнікоў і ладзіць пікеты супраць закрыцця памежных пераходаў у роднай Вільні.

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць