Свет

Падазраваны па справе «Крокуса», які збег ад ФСБ — сын адстаўнога падпалкоўніка стратэгічных ядзерных сіл Расіі

Адстаўны палкоўнік распавёў, як паводзіў сябе сын пасля тэракту ў «Крокусе».

Падазраваны па справе «Крокуса» 47-гадовы Мікалай Сурноў разам са сваёй сям'ёй. Фота: сацсеткі мужчыны

Канал ВЧК-ОГПУ знайшоў бацьку аднаго з падазраваных па справе тэракту ў канцэртнай зале «Крокус». Ім аказаўся падпалкоўнік у адстаўцы Сяргей Сурноў, які 20 гадоў праслужыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння Расійскай Федэрацыі, якія граюць асноўную ролю ў расійскіх ядзерных стратэгічных сілах.

Былы падпалкоўнік падчас тэлефоннай размовы з каналам заявіў, што яго сын Мікалай Сурноў, які здолеў збегчы ад ФСБ і схавацца ў лесе, «не мае ніякіх палітычных поглядаў».

«Ды якія ў яго палітычныя погляды, ён усё жыццё машыны рамантаваў і адукацыі сапраўднай не атрымаў. Вайсковую службу таксама не праходзіў.

Апошні раз бачыў яго, напэўна, тыдні два таму (калі лічыць ад дня публікацыі запісу размовы, то апошняя сустрэча Сяргея і Мікалая Сурновых адбылася праз некалькі дзён пасля тэракту. — «НН»), той мімаходзь заскочыў у госці на хвілін 15. Пытаўся, куды ён спяшаецца, ён адказаў, што ў яго ёсць справы і яму трэба бегчы», — расказаў адстаўны падпалкоўнік Сяргей Сурноў.

Былы вайсковец дадаў, што яго сын прыехаў і затым з'ехаў ад яго на белай машыне (па інфармацыі расійскіх сілавікоў, падазраваны Мікалай Сурноў уцякаў ад ФСБ менавіта на белай машыне).

Сам Сурноў-малодшы па апошніх звестках усё яшчэ на волі і можа мець пры сябе зброю. Мужчыну, якога падазраюць у датычнасці да тэракту ў «Крокус Сіці Холе», пераследавалі дзве машыны ФСБ, але той падчас пагоні рэзка здаў назад і выскачыў са сваёй машыны, а затым схаваўся ў лесе. Жыхары раёна, дзе адбылася пагоня, чулі перастрэлку.

У той жа час пракрамлёўскі партал «Маскоўскі камсамолец» сцвярджае, што падазраванаму Мікалаю Сурнову 47 гадоў і ён увесь час жыве з сям'ёй у Літве, перыядычна вяртаючыся ў Расію.

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць