Яго асудзілі за падпіску на «Краіну для жыцця»

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым беларусам, заўважыла «Медыязона».
На відэа мужчына кажа, што яго асудзілі па артыкуле аб паклёпе на Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК). Калі ён знаходзіўся на хіміі, у яго знайшлі падпіску на паблік «Краіна для жыцця».
Аўтары допісу напісалі, то мужчыну арыштавалі на 15 сутак і прыгразілі судзімасцю за парушэнне ўмоў адбыцця пакарання.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары