Свет77

Байдэн другі раз назваў Пуціна «мясніком» і заклікаў дапамагчы Украіне

Прэзідэнт ЗША прапануе павялічыць падатак на прыбытак для заможных грамадзян з 8,2% да 25%.

Джо Байдэн. Фота: Evan Vucci / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн зноў назваў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна «мясніком» і заклікаў амерыканскіх выбаршчыкаў падтрымаць павышэнне падаткаў для заможных грамадзян, каб дапамагчы Украіне супрацьстаяць Расіі, піша The Moscow Times.

«Уявіце, што мы маглі б зрабіць з гэтым. Мы маглі б істотна скараціць дэфіцыт федэральнага бюджэту. Мы маглі б паслядоўна зрабіць так шмат усяго. У тым ліку — нарэшце абараніць Украіну ад мясніка Пуціна», — сказаў Байдэн падчас выступу ў Паўночнай Караліне.

У прыватнасці, Байдэн прапануе павялічыць падатак на прыбытак для заможных грамадзян з 8,2% да 25%. Паводле яго слоў, гэта дазволіла б прыцягнуць у бюджэт сотні мільярдаў долараў у найбліжэйшыя 10 гадоў.

Да гэтага прэзідэнт ЗША называў Пуціна «мясніком» 26 сакавіка 2022 года — праз месяц пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Сёлета ў лютым амерыканскі лідар таксама зняважліва выказаўся ў адрас Пуціна. «У нас ёсць вар'яты сукіны дзеці, як гэты хлопец Пуцін і іншыя, і нам заўсёды даводзіцца перажываць наконт ядзернага канфлікту», — сказаў Байдэн.

Яшчэ да пачатку вайны ва Украіне Байдэн пагадзіўся са сцвярджэннем, што Пуцін з'яўляецца забойцам.

Каментары7

  • Ю
    27.03.2024
    Пустыя размовы.
  • Радыёглядач
    27.03.2024
    Ого, кангрэс. Вось вам прыклад, што будзе, калі ў будучыні зрабіць Беларусь парламенцкай рэспублікай -- нейкае рашэнне прыняць проста не мажліва. Здаровы сэнс захрас у багне спрэчак, ўласных інтарэсаў кіруючых груп, піяру. А не... Прыклад каардынацыйнай рады ёсць жа. Ці прыклад украінскай рады, якая каторы месяц ня можа прыняць закон аб мабілізацыі.
    ТОЛЬКІ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДЫКТАТУРА!
  • ЖМ
    27.03.2024
    Пуцін звар'яцеўшы мясьнік.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць